Шкаплер Маці Божай з гары Кармель: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 20:
Сярод каталікоў існуюць таксама меркаванні<ref name="carmelnet.org2">Louis Saggi, O.Carm; [http://carmelnet.org/biographies/SimonStock.pdf Saint Simon Stock (XIII Century) Saint, Priest] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20100613025421/http://carmelnet.org/biographies/SimonStock.pdf|date=June 13, 2010}} — Scholarly historical information</ref>, што хтосьці іншы з кармелітаў, а не Святы [[Сымон Сток]], меў апісанае вышэй містычнае аб’яўленне, якое пазней сталі звязваць са Стокам. Гісторыя, запісаная Жэрарам з Фрашэ ў 1259—1260 гадах, расказвае пра смерць праз утапленне ля ўзбярэжжа [[Ака (горад)|Акры]] (на тэрыторыі сучаснага [[Ізраіль|Ізраіля]], як раз каля [[Кармель|гары Кармель]]) у 1237 годзе Блаславёнага [[Іардан Саксонскі|Іардана Саксонскага]], дамініканскага манаха. У ёй згадваецца «''пэўны брат Кармельскага Ордэна''» (у некаторых крыніцах паведамляецца, што ён яшчэ не склаў шлюбы, але праходзіў навіцыят), які меў спакусу занядбаць сваё пакліканне, бо Бог дазволіў, каб жахлівая смерць напаткала такога святога чалавека. Паведамляецца, што тады Блаславёны Іардан аб’явіўся гэтаму брату, абнадзейваючы яго, што «''ўсе, хто служаць Госпаду [[Ісус Хрыстос|Ісусу Хрысту]] да самога канца, будуць збаўленыя''». Жэрар робіць выснову: «''Той брат, а таксама прыёр таго ж самага ордэна, брат Сымон, чалавек рэлігійны і праўдзівы, распавялі гэтыя рэчы нашым братам''». Гэта гісторыя, якая мае прыкметнае падабенства (з відавочнымі адрозненнямі) да традыцыйнага каталіцкага падання пра перадачу шкаплера і абяцанне збаўлення, з’яўляецца адной з вельмі нямногіх вядомых задакументаваных прыжыццёвых крыніц пра Святога Сымона Стока.
 
== Знешні выгляд і практыка нашэння ==
[[Файл:Escapulariocafe.JPG|злева|міні|Шкаплер Маці Божай з гары Кармель, які таксама называюць карычневым шкаплерам, расшыты золатам]]
[[Файл:Brown_Scapular.svg|міні|One design of the Brown Scapular, with images of the [[Sacred Heart of Jesus]] with the [[Crown of Thorns]], and the [[Immaculate Heart of Mary]], pierced with a dagger.]]
Радок 27:
Калі ж звярнуцца да прыкладу іншых тэрыторый, то ў Катэхізісе, які быў падрыхтаваны пад кіраўніцтвам правінцыйных прыёраў (правінцыялаў) ордэна кармелітаў і ордэна босых кармелітаў у [[Паўночная Амерыка|Паўночнай Амерыцы]] і меў [[імпрыматур]] Арцыбіскупа Вашынгтонскага, прапісана, што скапулярый павінен складацца з дзвюх частак карычневай тканіны, адна з якіх павінна вісець на грудзях карыстальніка, а другая — на спіне. Гэтыя часткі мусяць быць злучаныя дзвюма стужкамі або ніткамі, кожная з якіх павінна быць перакінута праз адпаведнае плячо — адсюль і паходзіць слова «шкаплер» (ад {{Lang-la|scapula}} — [[Лапатка (анатомія)|лапатка]], праз {{Lang-pl|szkaplerz}}). Рэлігійныя выявы альбо сімвалы, хаця і не з’яўляюцца неабходнымі, могуць быць вышытыя на кавалках тканіны ці нашытыя на яе (гэты звычай з’явіўся ў [[XVIII стагоддзе|XVIII стагоддзі]]). У Катэхізісе таксама прызнаваўся той факт, што раней шкаплер цалкам рабіўся з чыстай шэрсці (правіла, якое ў наш час не з’яўляецца абавязковым). Далей паведамляецца, што габіты кармелітаў таксама звычайна вырабляюцца з іншых, менш дарагіх, але больш практычных матэрыялаў<ref name="meditationsfromcarmel.com">http://www.meditationsfromcarmel.com/content/scapular-catechesis</ref>.
 
Звычайна шкаплер носяць пад адзеннем, але не прышпільваюць да ніжняй бялізны.{{зноскі}}
 
Паколькі шэрсць хутка псуецца ў трапічным клімаце, з 1910 года тыя, хто належным чынам ставяцца да свайго ўдзелу ў канфрэрыі (своеасаблівым брацтве людзей, што наклалі на сябе шкаплер), могуць насіць належным чынам блаславёны шкаплерны медальён з выявай Ісуса і Яго [[Найсвяцейшае Сэрца|Найсвяцейшага Сэрца]] на рэверсе і [[Дзева Марыя|Марыі]] на аверсе<ref>Acta Apost. Sedis, III, 22 sq.</ref> (пры гэтым, аднак, першапачаткова на чалавека павінен накладацца менавіта шарсцяны шкаплер). Тым не менш, сам [[Пій X|Святы Папа Пій X]], хаця і выдаў адпаведны дазвол, выказваўся ў падтрымку менавіта шарсцянога шкаплера. Яго пераемнік, [[Бенедыкт XV]], таксама заявіў, што Царква аддае перавагу класічнаму шкаплеру, а не медальёну. Гэта тлумачыцца і тым, што шарсцяны кавалак тканіны з’яўляецца важным знакам, які нагадвае, што шкаплер — гэта часткі адзення, манаскага габіта<ref name="carmelitanacollection.com2">[http://carmelitanacollection.com/catechesis.html "A Catechesis on the Brown Scapular"] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20160109024243/http://carmelitanacollection.com/catechesis.html|date=2016-01-09}}</ref>.{{зноскі}}
 
[[Катэгорыя:Шкаплеры]]