Чад: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др катэгорыі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 24:
|Найбуйнейшыя гарады =[[Сарх]], [[Мунду]], [[Абешэ]], [[горад Аці|Аці]]
|Пасады кіраўнікоў =[[Прэзідэнт]] <br/> [[Прэм'ер-міністр]]
|Кіраўнікі =[[Ідрыс Дэбі]]- <br/> [[Эмануэль Надзінгар]]
|Месца па плошчы =20
|Плошча =1&nbsp;284&nbsp;000
Радок 63:
 
== Дзяржаўны лад ==
Чад — [[рэспубліка]]. Дзейнічае канстытуцыя 1996 года, ухваленая на рэферэндуме. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбараецца ўсеагульным галасаваннем на 5 гадоў, ён жа з'яўляеццаз’яўляецца кіраўніком урада і галоўнакамандуючым узброеных сіл. Заканадаўчы орган — Нацыянальны сход (125 дэпутатаў, іх тэрмін паўнамоцтваў 4 гады).
 
== Геаграфія ==
[[Файл:Camels_in_Chad.png|thumb|left|Вярблюды на вадапоі]]
{{main|Геаграфія Чада}}
Паверхня — плоская раўніна вышынёй 250—400 метраў. На поўначы нагор'енагор’е [[Тыбесты]] (вышыня да 3415 метраў, [[вулкан Эмі-Кусі]]), на паўночным усходзе плато Эрды і [[Энеды]] (вышыня да 1450 метраў), на паўднёвым усходзе масіў Вадаі (вышыня да 1666 метраў), на захадзе раўніна Канем. [[Карысныя выкапні]]: баксіты (запасы — 14 млн.тон), [[сода]], соль, дыятаміты, [[вапняк]]і, [[каалін]], [[нафта]], [[уран, хімічны элемент|уран]], [[берыл]], [[волава]], [[медзь]], [[золата]]. Клімат трапічны пустынны на поўначы, экватарыяльна-мусонны на поўдні. Сярэдняя тэмпература студзеня ад 15 °C на поўначы да 21 °C на поўдні, ліпеня адпаведна 30 °C і 33 °C. [[Ападкі|Ападкаў]] ад 100—250 мм на поўначы да 1000 мм на поўдні. Бываюць пясчаныя буры. Асноўныя водныя рэсурсы на поўдні краіны. Галоўныя рэкі [[рака Шары|Шары]] з прытокам [[рака Лагонэ|Лагонэ]] (басейн [[возера Чад]]) і Батха (басейн [[возера Фітры]]). Расліннасць на поўначы прадстаўлена пустыннымі відамі (тамарыск, нізкарослая акацыя, вярблюджая калючка), у зоне [[Сахель]] — апустыненныя саванны з зараснікамі хмызнякоў на чырвона-бурых глебах, на поўдні — тыповыя саванны з [[баабаб]]амі і пальмамі на чырвоных глебах. З жывёл ва ўнутраных раёнах пераважна [[траваедныя|траваедныя млекакормячыя]] ([[слон]], [[жырафа]], буйвал, [[насарогі]], антылопы) і драпежнікі ([[леў]], [[леапард]], [[шакал]], гіена). У рэках і азёрах — [[кракадзілы]] і [[бегемот]]ы. Шмат птушак, змей, насякомых. Нацыянальныя паркі [[Нацыянальны парк Закума|Закума]] і Манда, запаведнікі Абу-Тэльфан і Сініянка-Мінія.
 
== Гісторыя ==
{{main|Гісторыя Чада}}
[[Файл:François Tombalbaye p1959.jpg|thumb|left|150px|[[Франсуа Тамбалбай]] — першы прэзідэнт незалежнага Чада]]
Чалавек насяляе тэрыторыю Чада з найстаражытных часоў. У [[8 стагоддзе|8 ст.]] ў басейне [[возера Чад]] сфарміравалася [[Імперыя Канем]], якая ў [[12 стагоддзе|XII]] — [[13 стагоддзе|XIII]] стст. уключала значную частку тэрыторыі сучаснага Чада. З [[11 стагоддзе|XI]] ст. тут пашырыўся [[іслам]], які стаў рэлігіяй пануючых вярхоў. У [[16 стагоддзе|XVI]] ст. на ўсходзе Чада склалася дзяржава Вадаі, па паўднёвым захадзе — Багірмі; у канцы [[19 стагоддзе|XIX]] ст. значная частка іх уладанняў увайшла ў склад [[Дзяржава Рабаха|дзяржавы Рабаха]]. У 1890-я гады на тэрыторыі Чада з'явілісяз’явіліся французскія войскі, якія ў [[1900]] г. знішчылі дзяржаву Рабаха, да [[1914]] г. падпарадкавалі ўсю тэрыторыю Чада, і як асобную калонію ўключылі яе ў склад [[Французская Экватарыяльная Афрыка|Французскай Экватарыяльнай Афрыкі]]; з [[1946]] г. — «заморская тэрыторыя» Францыі. У [[1947]] г. створана [[Прагрэсіўная партыя Чада]] (ППЧ), прадстаўнікі якой у [[1957]] г. узначалілі першы нацыянальны ўрад краіны. З [[1958]] г. Чад — аўтаномная дзяржава ў складзе [[Французская супольнасць|Французскага супольніцтва]], з [[11 жніўня]] [[1960]] г. — незалежная дзяржава. Старшынёй урада стаў [[Франсуа Тамбалбай|Ф.Тамбалбай]], які ў верасні [[1960]] г. быў абраны старшынёй ППЧ. [[28 лістапада]] [[1960]] г. была прынята Канстытуцыя, якая была направлена на развіццё прадпрымальніцтва і прыцягненне замежных інвестыцый. У [[1962]] г. уведзены аднапартыйны рэжым ППЧ на чале з прэзідэнтам [[Франсуа Тамбалбай|Ф.Тамбалбаем]]. Супраць яго вялі ўзброеную барацьбу мусульманскія народы Паўночнага Чада. У красавіку [[1975]] г. Тамбалбай забіты, уладу захапіў Вышэйшы ваенны савет на чале з генералам [[Фелікс Малум|Ф.Малумам]]. Пад націскам паўночных паўстанцаў Малум у жніўні [[1978]] г. стварыў кааліцыйны ўрад на чале з лідарам Узброеных сіл Поўначы (УСП) [[Хісен Хабрэ|Х.Хабрэ]]. У выніку ўзброенай барацьбы паміж рознымі паўночнымі групоўкамі ў лістападзе [[1979]] г. створаны Пераходны ўрад нацыянальнага адзінства (ПУНА) на чале з лідарам [[Фронт нацыянальнага вызвалення Чада|Фронту нацыянальнага вызвалення Чада]] (ФНВЧ) [[Гукуні Уэдэй|Г.Уэдэем]]; Хабрэ стаў міністрам абароны. З сакавіка [[1980]] г. разгарнулася грамадзянская вайна паміж ФНВЧ, якому дапамагалі [[Лівія]], і УСП, што апіраліся на [[Францыя|Францыю]]. У чэрвені [[1982]] г. УСП захапілі сталіцу — [[Нджамена|Нджамену]]. Хабрэ ў верасні [[1982]] г. абвешчаны прэзідэнтам Чада. У [[1983]]—[[1987]] гг. яго войскі разграмілі ўзброеныя сілы ФНВЧ і ўсталявалі кантроль над большай часткай тэрыторыі краіны. У верасні [[1989]] г. падпісана мірнае пагадненне паміж Чадам і Лівіяй. [[1 снежня]] [[1990]] г. рэжым Хабрэ скінуты сіламі апазіцыі, якія ўварваліся з тэрыторыі [[Судан]]а; іх лідар генерал [[Ідрыс Дэбі|І.Дэбі]] абвешчаны прэзідэнтам Чада. У кастрычніку [[1991]] г. дазволена шматпартыйнасць.
 
У сакавіку [[1996]] г. прынята новая Канстытуцыя Чада. На альтэрнатыўных выбарах 1996 г. і 2001 г. прэзідэнтам краіны зноў выбраны Дэбі.
Радок 85:
Пералёт да Нджамены магчыма ажыццявіць толькі праз Парыж, Дубаі, Хартум. Рэгулярныя рэйсы Парыж — Нджамена (чатыры разы на тыдзень) здзяйсняюць самалёты авіякампаніі «Эр Франс».
 
Пры перасячэнні мяжы неабходна прад'явіцьпрад’явіць пашпарт з уязной візай, запоўніць бланк паліцэйскага кантролю, у якім паказваюцца асноўныя біяграфічныя звесткі, мэта прыезду і г.д. Дазволены бязмытны ўвоз новых рэчаў і прадуктаў харчавання для асабістага спажывання, апроч аўдыё-, відэа- і камп'ютарнайкамп’ютарнай тэхнікі. На ўвоз золата ў злітках патрабуецца дазвол Цэнтральнага банка Рэспублікі Чад. Забаронены ўвоз наркотыкаў, зброі і баяпрыпасаў. Пры вывазе абавязковаму мытнаму кантролю падлягаюць зброя, баяпрыпасы, рэдкія віды фаўны. Пры ўвозе і вывазе хатніх жывёл неабходна прад'явіцьпрад’явіць ветэрынарнае пасведчанне аб прышчэпцы супраць [[шаленства]]. Увоз і вываз нацыянальнай валюты не абмежаваны.
 
Беларускія грамадзяне, якія заязджаюць на тэрмін ад тыдня да 3 месяцаў па агульнаграмадзянскіх замежпашпартах, падлягаюць абавязковай рэгістрацыі ў іміграцыйнай службе Міністэрства ўнутраных спраў на працягу 72 гадзін, а звыш 3 месяцаў (прыбыццё да сваякоў, праца па кантракце, адкрыццё свайго прадпрыемства і д.г.п.) павінны не пазней 10 дзён запытаць у цэнтральным камісарыяце паліцыі Нджамены дазвол на атрыманне візы на знаходжанне і віду на жыхарства (у абавязковым парадку патрабуецца даведка аб адсутнасці судзімасці, выдадзеная не раней, чым за тры месяца да прыбыцця ў Чад). Для працы па кантрактах замежнікам неабходна атрымаць дазвол Міністэрства працы.
Радок 93:
Па прыбыцці ў краіну варта звязацца з консульскай установай Расіі з тым, каб атрымаць рэкамендацыі па нормах асабістай бяспекі з улікам асаблівасцяў краіны знаходжання.
 
Адлегласць ад аэрапорта да цэнтра горада — 1,5 км. Кошт праезду на таксі ад аэрапорта да пасольства, а таксама сярэдні кошт адной паездкі на таксі — 2 тыс. франкаў КФА (каля 4 дал. [[ЗША]]). Грамадскі транспарт адсутнічае. Дарожны рух — левабаковы. Кошт 1 хвіліны тэлефоннай размовы з Мінскам — 2700 франкаў КФА (каля 5 дол. [[ЗША]]), тэлефонная размова ў межах Нджамены — 200 франкаў КФА (0,4 дол. [[ЗША]]). Маецца сотавая сетка GSM-900. Кошт абеду ў рэстаране — 20 тыс. франкаў КФА (40 дал. [[ЗША]]), нумары ў гасцініцы сярэдняга класа — 90-100 тыс. франкаў КФА (190—210 дол. [[ЗША]]). Медыцынскае абслугоўванне платнае. Колькасць кваліфікаваных лекараў абмежавана, некаторыя спецыялісты наогул адсутнічаюць. Для правядзення фота- і відэаздымак патрабуецца афіцыйны дазвол чадскіх уладаў. Фатаграфаванне ваенных аб'ектаўаб’ектаў, адміністрацыйных будынкаў, аэрапортаў, паркаў і рэлігійных аб'ектаўаб’ектаў забароненае.
 
== Літаратура ==