Розніца паміж версіямі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт"

дзеля пераносу файла
(дзеля пераносу файла)
(дзеля пераносу файла)
Тэг: Reverted
У выніку рэвалюцыйных падзей да ўлады прыйшлі бальшавікі і Саветы, якія былі вымушаны ўлічваць імкненне народаў былой [[Расійская імперыя|Расійскай Імперыі]] да рэалізацыі сваіх нацыянальных задач. Таму, адной з першых пастаноў ЦВК ССРБ стаў дэкрэт [[25 лютага]] [[1919]], якім вызначаліся канкрэтныя меры па стварэнню ў Мінску ўніверсітэта. Для ўзгаднення арганізацыйных пытанняў у Маскву выехаў старшыня ЦВК [[Аляксандр Фёдаравіч Мяснікоў|А. Мяснікоў]], які абгрунтаваў правамернасць лютаўскага дэкрэта «меркаваннямі эканамічнага, тэхнічнага і культурна-бытавога характару». Былі выдзелены грошы (1 млн рублёў), створана спецыяльная камісія пры губернскім камісарыяце народнай асветы пад кіраўніцтвам Я. Карскага<ref>Известия ЦИК Советов Белоруссии. — 1919. — № . — 6 марта. — С.</ref>. У яе склад увайшлі [[Аляксандр Рыгоравіч Чарвякоў|А. Чарвякоў]], [[Вацлаў Леанардавіч Іваноўскі|В. Іваноўскі]], Марэк, Андэрсан, Маслоўскі, Камінскі, Фрумкіна і інш. За 2 месяцы камісія арганізавала падрыхтоўчыя курсы для жадаючых паступаць ва ўніверсітэт. Аднак справу стварэння ўніверсітэта з-за абставін палітычнага характару, цэнтральныя органы ўлады палічылі за лепшае трымаць пад непасрэдным кантролем. Таму пры Народным камісарыяце асветы РСФСР была ўтворана і маскоўская камісія.
[[Файл:Miensk, Kašarskaja-Magazynnaja. Менск, Кашарская-Магазынная (1913).jpg|thumb|Будынак гімназіі Фальковіча, у якім размяшчаліся праўленне і бібліятэка БДУ ]]
[[Файл:Miensk, Vasiljeŭski. Менск, Васільеўскі (1910)-.jpg|thumb|Будынак былога камерцыйнага вучылішча]]
Ужо [[10 сакавіка]] [[1919]] на пасяджэнні Мінскай камісіі па арганізацыі БДУ было разгледжана пытанне аб перадачы ўніверсітэту будынка былога [[Мінскае камерцыйнае вучылішча|камерцыйнага вучылішча]], у якім размяшчаліся ваенныя курсы Заходняй дывізіі. Пад плануемы ўніверсітэт адвялі памяшканне [[Мінская мужчынская гімназія|былой мужчынскай гімназіі]] на вуглу [[Губернатарская вуліца (Мінск)|вул. Губернатарскай]] і [[Падгорная вуліца (Мінск)|Падгорнай]], будынкі духоўнай семінарыі на [[Аляксандраўская вуліца (Мінск)|Аляксандраўскай вуліцы]], былога жаночага духоўнага вучылішча на рагу вуліц [[Шырокая вуліца (Мінск)|Шырокай]] і [[Міхайлаўская вуліца (Мінск)|Міхайлаўскай]], былога ваеннага шпіталя, губернскай земскай бальніцы, рэальнага вучылішча Хайкіна, гімназіі Фальковіча і інш.<ref>Звезда. — 1919. — № . — 23 марта. — С.</ref>. Але толькі ў 1921 спецыяльнай пастановай Прэзідыума ЦВК ССРБ ад 18 красавіка быў афіцыйна зацверджаны спіс будынкаў, якія пераходзілі БДУ. Акрамя пералічаных будынкаў, у спіс былі ўключаны памяшканні фабрыкі «Вікторыя», [[Яўрэйская бальніца (Мінск)|яўрэйскай бальніцы]], Рускага сходу, гаспадарка «[[Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс|Лошыца]]» з фальваркамі «[[Зацішша (Мінск, паўднёвая)|Зацішша]]», «[[Шчомысліцкая дуброва|Дуброва]]», «[[Прылукі (Мінскі раён)|Прылукі]]», лясная дача Ваньковіча<ref>Школа и культура Советской Белоруссии. — 1921. — № 1—2. — С. 114—116.</ref>. Першае праўленне БДУ і бібліятэка размясціліся ў будынках гімназіі Фальковіча і вучылішча Хайкіна.