Розніца паміж версіямі "Нізкі Рынак"

15 байтаў дададзена ,  2 месяцы таму
др
 
Да канца [[XVI стагоддзе|XVI]] — пачатку [[XVII стагоддзе|XVII]] стст. Нізкі Рынак значна павялічыўся. Тут утварыліся новыя вуліцы і завулкі. Цэнтральнымі і найбольш вялікімі трасамі Нізкага Рынка былі старадаўнія вуліцы [[вуліца Няміга|Няміга]], [[Ракаўская вуліца (Мінск)|Ракаўская]] і [[Зыбіцкая вуліца|Зыбіцкая]]. Вуліца Няміга пачала ўтварацца, мяркуючы паводле археалагічных матэрыялаў, дзесьці ў [[XIII стагоддзе|XIII ст.]] на старым гандлёвым [[Гасцінец (дарога)|гасцінцы]] на паўднёвы захад паабапал невялікай, але паўнаводнай у старажытнасці рэчкі. Вуліца Зыбіцкая пачыналася непасрэдна з плошчы Нізкага Рынка і праходзіла на паўднёвы ўсход уздоўж правага берага Свіслачы ля падножжа ўзгорка [[Верхні Горад|Высокага Рынка]]. Траса вуліцы злучала Нізкі Рынак з [[Валокі Полацкія|Валокамі Полацкімі]]. Вуліца Казьмадзям’янаўская злучала мясцовасць з Цёмнымі Крамамі, Школьная — з Высокім Рынкам.
[[Файл:Miensk, Chałodnaja synagoga. Менск, Халодная сынагога (S. Niakrasaŭ, 1903).jpg|thumb|[[Мінская халодная сінагога|Халодная сінагога]], 1903 г.]]
У пачатку [[XX стагоддзе|ХХ ст.]] Замчышча ўваходзіла ў [[другая паліцэйская частка Мінска|другую паліцэйскую частку]] [[горад]]а.