Лейб Найдус: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 17:
 
== Жыццё i творчасць ==
Нарадзіўся ў сям'я прадпрымальніка Ісака і Рахілі Найдусаў. Ведаў некалькі моў, пісаў на [[ідыш]]ы, [[беларуская мова|беларускай]], [[польская мова|польскай]] і [[руская мова|рускай]]. Дзяцінства правёў у {{Нп5|Кусцін (Польшча)|Кусціне|pl|Kuścin}} (за 23 км ад Гродна, цяпер у Польшчы). Скончыў у Гродна пачатковую школу, з 1901 года вучыўся ў камерцыйным вучылішчы ў [[Радам]]е, адтуль перавёўся ў [[Беласток|Беластоцкае]] рэальнае вучылішча, але ў 1905 годзе выключаны за ўдзел у рэвалюцыйным руху і за сацыялістычныя погляды. Пасля навучаўся ў [[Каўнас|Ковенскім]] вучылішчы, адкуль яго выключылі ў 1907 годзе праз тую ж прычыну. У 1908—1911 гадах вучыўся ў [[Вільня|Віленскай]] сярэдняй рэальнай школе.
 
Першыя вершы на рускай мове апублікаваў у часопісе «[[Полевое панно]]», на ідышы — у 1907 годзе ў варшаўскай газеце «[[Роман Цайтунг]]». У 1915 годзе выйшаў першы зборнік «Лірыка». У вершах звяртаўся да яўрэйскай культуры. Сярод найбольш значных твораў — паэма «Зямля абуджаецца» (''Di erd dervakht''). Перакладаў з [[французская мова|французскай]] і рускай на ідыш (у тым ліку [[Бадлер|Бадлера]], [[Верлен|Верлена]], [[Растан|Растана]], [[Альфрэд дэ Мюсэ|Мюсэ]], [[Генрых Гейнэ|Гейнэ]], [[Гётэ]], [[Мэры Шэлі|Шэлі]], [[Пушкін]]а, [[Міхаіл Лермантаў|Лермантава]]).