Васіль Васілевіч Нікольскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 11:
Узяў удзел у [[Мяцеж Глінскага|мецяжы Глінскага]], прычыны ўчынку не вядомы, і з 1508 года ў дакументах віленскага двара завецца здраднікам. Быў даверанай асобай кн. [[Міхаіл Львовіч Глінскі|Міхаіла Глінскага]], пасыланы ім да вял.кн. маскоўскага [[Васіль III|Васіля Іванавіча]]. Роля Мікольскага ў мецяжы не абмяжоўвалася пасольскімі функцыямі, вядома, што летам 1508 года нейкі Курбака трымаў «ад здрадцы Мікольскага» [[Чачэрск]], але болей нічога пэўнага.{{sfn|Русина|2000|с=46-47}}
 
Маёмасць Мікольскага канфіскавалі, ужо жніўнем 1508 года яго дом у Вільні «супраць Святога Яна» атрымаў кн. [[Васіль Палубінскі]], лютым 1509 года бацькоўскі маёнтак «Кочын, то бок Дзярэчын» атрымаў оўруцкі намеснік [[Сямён Фёдаравіч Палазовіч|Сямён Палазовіч]], двор Вакінікі атрымаў у «заставу», а ў 1510 годзе ў валоданне кн. [[Глеб Юр’евіч Пронскі|Глеб Пронскі]]. У лісце ад 20.6.1510 года кн. Пронскаму на "«вечнасць"» Вакінікаў вял. кн. Жыгімонт Стары называе ўрэшце Нікольскага імем — -- "«зрадъца нашъ '''Василеи Миколскии'''"»<ref>LM-? -- —  487. -- — С. 353-354353—354.</ref>.{{sfn|Русина|2000|с=47-48}}
 
Такім чынам Васіль Мікольскі апынуўся ў Маскве. Далейшы лёс пэўна невядомы.
 
На думку [[{{нп5|Алена Уладзіміраўна Русіна|А. Русінай]]|uk|Русина Олена Володимирівна}}, напэўна, пасярэдніцтвам жонкі кн. [[Васіль Львовіч Глінскі|Васіля Глінскага]] — Ганны, сястры сербскага ваяводы [[Стэфан Якшыч|Стэфана Якшыча]], Васіль Нікольскі трапіў да ваяводскага двара, але і там мог быць даверанай асобай Глінскіх.{{sfn|Русина|2000|с=48}} А. Русіна атаясняе з Васіля Мікольскага з ''«многогрешным и хуждьшим в християнех Василием презвитером Никольским от Дольняя Руси»'', які на заказ Стэфана Якшыча ў 1511 годзе напісаў палемічны твор ''«Сказание о исхождении Святого Духа»''. Паводле А. Русінай, за тоеснасць сведчаць супадзенне імя і прозвішча і паходжанне з Дольняй Русі, а «презвитером» ён стаў праз скаженне зыходнага «прозываемый» у пазнейшых спісках Сказання{{sfn|Русина|2000|с=44}}. Пазней [[Аляксандр Іванавіч Груша|А. Груша]] адзначыў, што ў гэтым выпадку ''Нікольскі'' не прозвішча, а звычайнае тагачаснае вызначэнне месца службы перапісчыка Сказання, царквы св. Мікалая, і на яго думку атаясненне памылковае{{sfn|Груша|2006|с=161}}. У {{нп5|Нэдлак|Нэдлаку|ro|Nădlac}}, горадзе Стэфана Якшыча, прынамсі пазней і праўда вядома драўляная царква св. Мікалая, {{нп5|Свята-Мікольская царква (Нэдлак)|нанова мураваная|ro|Biserica Sfântul Nicolae din Nădlac}} у XIX ст.
 
{{зноскі|3}}