Людміла Рублеўская: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 33:
}}
 
'''Людміла Рублеўская''', сапр.: '''Людміла Іванаўна Шніп''' ({{ДН|5|7|1965}}, {{МН|Мінск||}}) — беларуская [[Паэт|паэтка]], [[Пісьменнік|пісьменніца]], [[літаратурны крытык]], драматург, перакладчык, журналіст.
 
== Біяграфія ==
Нарадзілася ў сям'і служачых. Скончыла аддзяленне архітэктуры [[Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж|Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума]] (1984). Працавала ў канструктарскім бюро на ВА «Гарызонт» тэхнікам-архітэктарам. Вучылася на аддзяленні паэзіі [[Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага|Літаратурнага інстытута ў Маскве]] (1986—1987), затым перавялася на беларускае аддзяленне [[філалагічны факультэт БДУ|філалагічнага факультэта]] [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|БДУ]], які скончыла ў 1994 годзе. Працавала загадчыцай аддзела крытыкі ў часопісе «[[Першацвет (часопіс)|Першацвет]]», загадчыцай аддзела мовы ў газеце «[[Наша слова (1990)|Наша слова]]». З 1996 года працавала ў аддзеле крытыкі штотыднёвіка «[[Літаратура і мастацтва (газета)|Літаратура і мастацтва]]», з 2002 — рэдактаркай аддзела літаратуры. З 2003 па жнівень 2020 года працавала аглядальніцай аддзела культуры газеты «[[СБ. Беларусь сегодня]]»<ref>{{cite web|url = https://novychas.by/hramadstva/pismennica-ljudmila-rubleuskaja-zvolnilasja-z-sb|title = Пісьменніца Людміла Рублеўская звольнілася з «СБ. Беларусь сегодня»|author = |authorlink = |date = 22-9-2020|publisher = novychas.by|language = |archiveurl = |archivedate = |accessdate = 25-1-2021}}</ref>. З верасня 2020 года працуе ў газеце "Звязда" загадчыкам аддзела культуры.
 
У 2002 годзе разам з Віктарам Шніпам пры газеце "Літаратура і мастацтва" стварыла літаратурную суполку "Літаратурны квартал", які з цягам часу перарос у "Літаратурнае прадмесце". З'яўляецца кіраўніком літсуполкі "Літаратурны квартал".
 
== Творчасць ==