Розніца паміж версіямі "Дзмітрый Касмовіч"

др
дапаўненне
др (cleanup)
др (дапаўненне)
 
== Студэнцкае жыццё ==
У 1920—1927 гг. вучыўся ў Нясвіжскай, Наваградскай, Радашковіцкай гімназіях. Скончыў [[Радашковіцкая беларуская гімназія|Радашковіцкую беларускую гімназію]] ([[1927]]), працаваў, каб зарабіць грошы на далейшую адукацыю. У 1927—1928 гг. працаваў паштовым работнікам у [[Бяроза (горад)|Бярозе Картузскай]]<ref>[https://berezakartuska.livejournal.com/54252.html Воспоминания Дмитрия Космовича о Березе]</ref>. У [[1929]] г. выехаў у [[Бельгія|Бельгію]], дзе вучыўся на медыцынскім факультэце ўніверсітэта ў [[Льеж]]ы, у Політэхнічным інстытуце ў Генце, у Горным інстытуце ў [[Льеж]]ы, працаваў у вугальных капальнях і прымаў актыўны ўдзел у студэнцкім руху. Быў сузаснавальнікам Беларускага студэнцкага гуртка ў Бельгіі, членам [[Аб'яднанне беларускіх студэнцкіх арганізацый|Аб’яднання беларускіх студэнцкіх арганізацый]] (АБСА) з цэнтрам у [[Прага|Празе]], ад імя якога быў абраны дэлегатам на міжнародную канферэнцыю [[Міжнародная студэнцкай канфедэрацыя|Міжнароднай студэнцкай канфедэрацыі]] (''Confederation L’Internationale d’Etudiants — CIE''). У [[1932]]—[[1934]] служыў у польскай арміі. У [[1934]]—[[1939]] працягваў атрыманне вышэйшай адукацыі ў Бельгіі, адначасова працаваў на бельгійскіх вугальных шахтах, каб зарабіць грошы на навучанне. У [[1934]] г. пераехаў у [[Югаславія|Югаславію]], паступіў на багаслоўскі факультэт [[Белград]]скага ўніверсітэта, які скончыў у [[1939]] г. Быў старшынёй Беларускага студэнцкага гуртка ў [[Бялград]]зе.
 
== Перад нямецка-савецкай вайною ==