Барыс Кіт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Біяграфія: Выдаленне гутарковых неалагізмаў., перанесена: Напрыканцы → Пад канец з дапамогай AWB
др дапаўненне, удакладненне
Радок 32:
У 1941 з пачаткам нацысцкай акупацыі Беларусі, каб пазбегнуць арышту, некаторы час жыў у вёсцы [[Аграгарадок Лебедзева|Лебедзева]] Маладзечанскага раёна, дзе пазней настаўнічаў у мясцовай народнай школе. У 1943 арганізаваў настаўніцкія семінарыі ў [[Маладзечна|Маладзечне]] і [[горад Паставы|Паставах]], стаў іх дырэктарам, заснаваў Адміністрацыйна-гандлёвы інстытут у Маладзечне. Пасля закрыцця гэтых навучальных устаноў у 1944 Барыс Кіт арыштаваны [[гестапа]]. Быў зняволены ў турме ў [[Вілейка|Вілейцы]]<ref>[http://www.rh.by/by/39/120/504 Тайны муроў Вілейскай турмы]//«[[Рэгіянальная газета]]»</ref>. Ад расстрэлу яго выратавалі былыя вучні [[А. Дасюкевіч]] і К. Касяк. У канцы вайны эміграваў у Германію, у 1945—1948 вывучаў медыцыну ў [[Мюнхенскі ўніверсітэт|Мюнхенскім універсітэце]] і адначасова выкладаў матэматыку ў мясцовых гімназіях.
 
ЗУ 19491948 жыўг. пераехаў у [[ЗША]], стаў актыўна дапамагаць іншым сваім суродзічам-беларусам, якія знаходзіліся ў лагерах для перамешчаных асобаў ў Германіі, атрымаць адпаведныя дакументы і перабрацца ў ЗША. Спачатку прыехаў у [[Нью-Ёрк]], але хутка пераехаў у гарадок [[Саўт-Рывер]], дзе жыло шмат беларусаў, уладкаваўся на працу ў фармацэўтычную фірму. Дзякуючы Б. Кіту быў створаны Беларуска-амерыканскі дапамогавы камітэт, які распачаў сярод беларускіх імігрантаў культурную, сацыяльную, палітычную работу. Барыс Кіт быў старшынёю камітэту з 1949 па 1950. Пасля пераязджае ў Каліфорнію, дзе таксама арганізоўвае беларускую групу, маючы памочнікам свайго былога вучня [[Часлаў Найдзюк|Часлава Найдзюка]]. Тут, у [[Лос-Анджэлес]]е, Барыс Кіт працуе ў фірме [[North American Aviation]], дзе ажыццяўляліся касмічныя праекты: стратэгічныя ракеты ''Navaho'', праект падарожжа чалавека на Марс ''Apollo'', чаўночны карабель ''Shuttle''. Першай яго навуковай працай было паспяховае даследаванне якасцей вадкага [[вадарод]]у як будучага касмічнага паліва. У 1951—1955 г. быў другім віцэ-старшынём [[Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі|Беларускага кангрэсавага камітэту Амерыкі]]. У 1958 Барыса Кіта запрасілі ў [[горад Вашынгтон]], дзе ён пачаў працаваць у Міністэрстве паветраных сіл ЗША ў аддзеле касманаўтыкі. Адышоў ад актыўнай грамадскай дзейнасьці. Выконваў абавязкі эксперта ў развіцці міжнароднай касманаўтыкі, перад усім савецкай. У 1960 з выхадам навукова-папулярнай кнігі «Дапаможнік па ракетным паліве» пачынаецца літаратурная дзейнасць Барыса Кіта. У 1964 ён напісаў сваю другую кнігу «Гісторыя і сучасны стан савецкай касманаўтыкі». З 1963 Барыс Кіт працуе ў аддзеле касманаўтыкі карпарацыі IT&T, дзе даследавалі і будавалі спадарожнікі сувязі, што з’яўлялася першым этапам у справе падрыхтоўкі падарожжа амерыканцаў на [[Месяц, спадарожнік Зямлі|Месяц]]. Займаўся матэматычнай распрацоўкай сродкаў сувязі ў праектах касмічных караблёў. Барыс Кіт выступае з рэфератамі, піша і публікуе артыкулы, чытае даклады на міжнародных кангрэсах па касманаўтыцы. Пад канец 1960-ых ён наведаў з лекцыямі [[Японія|Японію]], [[Індыя|Індыю]], [[Мексіка|Мексіку]], [[Іспанія|Іспанію]], [[Канада|Канаду]], [[Вялікабрытанія|Англію]], [[Швецыя|Швецыю]], [[Фінляндыя|Фінляндыю]], [[Нарвегія|Нарвегію]], [[Германія|Германію]] і інш.
 
З 1972 жыве ў [[Германія|Германіі]], месцам свайго сталага жыхарства выбірае горад [[Франкфурт-на-Майне]]. Дапамагаў у арганізацыі [[Беларускі музей (Ляймен)|Беларускага музея ў Ляймене]]. Вяртаецца да педагагічнай працы. Яшчэ ў Вашынгтоне ён выкладаў матэматыку ў Мэрылендскім універсітэце, а ў Франкфурце-на-Майне Барыс Кіт стаў прафесарам Еўрапейскага аддзелу Мэрылендскага ўніверсітэта. Тэмай доктарскай дысертацыі ён выбраў жыццё і навуковую дзейнасць польскага матэматыка [[Антоні Зыгмунд]]а, свайго колішняга прафесара ў Віленскім універсітэце. Дысертацыю «Antoni Zygmund, his life and his contribution to the mathematics of 20th century» Барыс Кіт паспяхова абараніў у 1982 на вучонай радзе Рэгенсбургскага ўніверсітэта і атрымаў за гэтую працу навуковае званне доктара філасофіі ў галіне матэматыкі і гісторыі навукі. У 1987 яму ўручылі дыплом заслужанага прафесара, а ў 1990 — дыплом ганаровага прафесара. У 1991 яму быў уручаны дыплом акадэміка Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі. Барыс Кіт член многіх навуковых таварыстваў свету.
Радок 73:
[[Катэгорыя:Фізікі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Беларусы ў ЗША]]
[[Катэгорыя:Члены Беларускага кангрэсавага камітэту Амерыкі]]
[[Катэгорыя:Беларусы ў Германіі]]
[[Катэгорыя:Зняволеныя Лукішскай турмы]]