Аркадзь Антонавіч Смоліч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6:
 
=== Ранні перыяд. Першая сусветная вайна ===
[[Файл:Arkadź Smolič. Аркадзь Смоліч (1909).jpg|міні|злева|Аркадзь Смоліч у 1909 г.]]
Нарадзіўся ў вёсцы [[Бацэвічы]] [[Бабруйскі павет|Бабруйскага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] ў сям’і святара. Скончыў Мінскае духоўнае вучылішча, а потым [[Мінская духоўная семінарыя|Мінскую духоўную семінарыю]] (1905). Паступіў у [[Кіеўскі політэхнічны інстытут|Кіеўскі політыхнічны інстытут]], аднак перадумаў і перайшоў у [[Нова-Александрыйскі інстытут сельскай гаспадаркі і лесаводства]] ў [[Пулавы|Нова-Александрыі]] ([[Царства Польскае]], з 1921 г. Пулавы). З 1910 года сябра [[Беларуская сацыялістычная грамада|Беларускай сацыялістычнай грамады]] (БСГ). У лютым 1910 года за арганізацыю дзвюх студэнцкіх дэманстрацый і страйку выключаны з інстытута і высланы з Царства Польскага. Вярнуўся да навучання ў 1913 годзе, па абвяшчэнні амністыі з нагоды 300-годдзя [[Дынастыя Раманавых|дынастыі Раманавых]]. З пачаткам [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] разам з інстытутам эвакуяваўся ў [[Харкаў]]. Праслухаў тэарэтычны курс і прайшоў у 1916 годзе практыку, аднак не стаў абараняць дыпломную працу. У лісце да [[Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч|Цёткі]] ён пісаў, што ягоныя сілы «''цяпер асабліва патрэбныя ў Менску, каб разгарнуць беларускую палітычную працу''».
 
Радок 11 ⟶ 12:
 
=== Беларуская Народная Рэспубліка ===
[[Файл:Arkadź Smolič. Аркадзь Смоліч (1918).jpg|міні|злева|Аркадзь Смоліч у 1918 г.]]
Удзельнік [[Першы Усебеларускі з’езд|Усебеларускага з’езда]] 1917 года ў Мінску. Па стварэнні [[Рада БНР|Рады БНР]] увайшоў у яе склад. У 1918 годзе Аркадзь Смоліч стаў адным з ініцыятараў абвяшчэння [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. У 1-м урадзе ([[Народны Сакратарыят Беларусі|Народным Сакратарыяце]]) БНР Смоліч займаў пасаду народнага сакратара асветы, з 14 траўня па сумяшчальніцтве намеснік старшыні Рады БНР, з 25 траўня таксама народны сакратар нацыянальных спраў. Пасля распаду Беларускай сацыялістычнай грамады разам з іншымі беларускімі дзеячамі ў красавіку 1918 года арганізаваў [[Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (1918—1924)|Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю]], аўтар праекта яе праграмы, адзін з тэарэтыкаў беларускай [[Сацыял-дэмакратыя|сацыял-дэмакратыі]]. Старшыня мандатнай камісіі Рады БНР. 9 кастрычніка накіраваны ў склад Надзвычайнай беларускай дэлегацыі ва Украіне. 22 лістапада 1918 года стаў намеснікам старшыні [[Рада Народных Міністраў БНР|Рады Народных Міністраў]] і міністрам земляробства ў кабінеце [[Антон Луцкевіч|Антона Луцкевіча]]. Выехаў у Горадню, дзе 15—16 снежня 1918 года правёў [[Гродзенскі беларускі сялянскі з’езд|Беларускі сялянскі з’езд Гродзенскага павета]], у выніку якога была створаная [[Гродзенская павятовая рада]] і арганізацыйны камітэт Беларускага з’езда Гродзеншчыны. Накіраваны ва Украіну дзеля атрымання пазыкі для БНР. З [[Кіеў|Кіева]] паехаў у [[Вінніца|Вінніцу]], па выкананні даручэння — праз [[Вена|Вену]], [[Зальцбург]], [[Мюнхен]] — у [[Берлін]].
[[Файл:Dziejačy BNR.jpg|міні|Дзеячы БНР улетку 1918 года. Злева направа, сядзяць: Алесь Бурбіс, Янка Серада, Язэп Варонка (старшыня), Васіль Захарка; стаяць: Аркадзь Смоліч, Пётра Крачэўскі, Кастусь Езавітаў, Антон Аўсянік, Лявон Заяц]]
 
Прыехаў у Берлін не пазней за 15 сакавіка 1919 годзе, дзе заснаваў Дыпламатычную місію БНР. 21 сакавіка Рада народных міністраў БНР прызначыла яго пасланнікам БНР у Берліне і на кароткі час накіравала ў [[Варшава|Варшаву]]. У Варшаве Смоліч сустракаўся з [[Юзаф Пілсудскі|Юзафам Пілсудскім]] і іншымі польскімі дзеячамі, прадставіў [[Ігнацы Ян Падарэўскі|Ігнацыю Падарэўскаму]] праект беларуска-польскага паразумення, першым пунктам якога было прызнанне ўрадам Польшчы Урада БНР. У канцы траўня ўзяў ўдзел у інаўгурацыйным пасяджэнні [[Польска-беларускае таварыства|Польска-беларускага таварыства]], аднак у склад кіраўніцтва не ўвайшоў. Неўзабаве выехаў у Вільню, дзе рыхтаваў да друку «Геаграфію Беларусі». У Вільні палітычную дзейнасць не спыніў, выязджаў у [[Каўнас|Коўна]] і Варшаву дзеля перамоў з дзеячамі [[Літва|Літвы]] [[Антанас Смятона|Антанасам Смятонай]] і [[Юргіс Шаўліс|Юргісам Шаўлісам]].
 
Радок 20 ⟶ 22:
 
=== Савецкая Беларусь ===
[[Файл:Arkadź Smolič, Alaksandra Katkoŭskaja. Аркадзь Смоліч, Аляксандра Каткоўская (1920-29).jpg|міні|Аркадзь Смоліч з жонкай Аляксандрай (у дзявоцтве — Каткоўская), 1920-я]]
У жніўні 1922 года з дазволу ўрада [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]] вярнуўся ў [[Мінск|Менск]]. Працаваў загадчыкам планава-эканамічнага аддзела Наркамата земляробства БССР. Адначасова з 1923 года дацэнт, прафесар (1927) і загадчык кафедры ў [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|Беларускім дзяржаўным універсітэце]]. У 1923 годзе пад кіраўніцтвам Смоліча створаны часопіс «[[Плуг (часопіс)|Плуг]]» і [[Цэнтральнае Бюро краязнаўства]]<ref name="belen">{{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2002|том=15|старонкі=59—60|старонак=552|isbn=985-11-0251-2 (Т. 15)|тыраж=10&nbsp;000}}</ref>. З 1925 года намеснік старшыні [[Інстытут беларускай культуры|Інбелкульта]], кіраўнік сельскагаспадарчай секцыі і камісіі па раянаванні БССР, быў старшынёй Цэнтральнага Бюро краязнаўства.
 
У 1928 годзе абраны правадзейным членам [[Рускае геаграфічнае таварыства|Рускага геаграфічнага таварыства]], узнагароджаны (1930) яго Малым залатым медалём за навуковыя працы «''Размяшчэнне насельніцтва па тэрыторыі БССР''» і «''Сельскагаспадарчыя раёны БССР у 1927—1928 гг.: Папярэдняя схема і метадалагічныя ўвагі''» (абедзве 1929). Пачынальнік беларускай геаграфічнай навукі, аўтар першага акадэмічнага падручніка «Геаграфія Беларусі» (1919; 2-е выд. 1922; 3-е выд. 1923), які адкрываўся эпіграфам «''Каб Беларусь перастала быць краем, невядомым для саміх беларусаў''». Зрабіў уклад у пераўтварэнне Інбелкульта ў [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Беларускую акадэмію навук]], быў адным з аўтараў яе першага статута. Член Прэзідыума Беларускай акадэміі навук з 1929 года.
[[Файл:Arkadź Smolič. Аркадзь Смоліч (1935).jpg|міні|Аркадзь Смоліч, 1935]]
 
Арыштаваны 26 чэрвеня 1930 года па сфабрыкаванай справе «[[Саюз вызвалення Беларусі (справа)|Саюза вызвалення Беларусі]]». Паводле пастановы калегіі АДПУ СССР ад 10 красавіка 1931 года за «''шкодніцтва і антысавецкую агітацыю''» сасланы на 5 гадоў у [[Аса (горад)|Асу]] [[Пермскі край|Пермскай вобласці]], потым у [[Ішым]] [[Цюменская вобласць|Цюменскай вобласці]], дзе ён працаваў у педагагічным вучылішчы. Вызвалены ў жніўні 1935 года. Зноў арыштаваны ў ноч з 17 — 18 чэрвеня 1937 года. Паводле рашэння тройкі УНКУС па [[Омская вобласць|Омскай вобласці]] прыгавораны да расстрэлу, расстраляны ў Омскай турме 17 чэрвеня 1938 года.