Розніца паміж версіямі "Свір (гарадскі пасёлак)"

др
 
Паводле падання, Свір на месцы капішча [[Пярун|Перуна]] ў [[13 стагоддзе|XIII ст.]] заснаваў князь [[Даўмонт Пскоўскі|Даўмонт]], які збудаваў тут замак. Мясцовасць уваходзіла ў склад [[Ашмянскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Ашмянскага павета]] [[Віленскае ваяводства|Віленскага ваяводства]] і знаходзілася ва ўладанні князёў [[Свірскія|Свірскіх]]<ref>Каханоўскi Г. Гiсторыя Свiры// Нарачанская зара. - №97 (4572). - 12 жнiўня 1976 г.</ref>. У [[1452]] князь Ян Свірскі збудаваў у мястэчку касцёл, перабудаваны ў [[1653]].
 
[[Выява:Jan Śvirski. Ян Сьвірскі (XVII).jpg|злева|thumb|120px|Ян Свірскі]]
У [[1528]] Свір перайшоў да князёў [[Радзівілы|Радзівілаў]]. У часы [[Лівонская вайна|Інфлянцкай вайны]] ў [[1579]] тут адбыўся першы агляд войскаў і нарада з удзелам [[Спіс польскіх манархаў|караля]] і [[Спіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікага князя]] [[Стэфан Баторы|Стэфана Баторыя]].