Партызанская брыгада імя С. М. Кірава (А. П. Савіцкі, Ф. І. Лісовіч): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Тэг: Адменена
Радок 34:
 
== Гісторыя ==
Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгуначных участках [[Мікашэвічы]] — [[Пінск]], [[Лунінец]] — [[Малькавічы (Ганцавіцкі раён)|Малькавічы]] і шашэйных дарогах. Удзельнічалі ў аперацыі «[[рэйкавая вайна]]». Падрыўная група атрада імя Кірава пусціла пад адхон больш за 20 эшалонаў з жывой сілай і тэхнікай. Знішчылі 38 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі, 90 аўатмашын, патапілі 8 баржаў, паромаў, катэраў, падарвалі 23 чыгуначныя масты. З атрадамі імя М. Ц. Шыша і «Камарова» (В. З. Каржа) разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках [[Лунін]], [[Бастынь]], [[Парахонск]] (жнівень 1942 года), [[Ленін (Жыткавіцкі раён)|Ленін]] (верасень 1942, [[Ленінскі бой]]), чыгуначную станцыю [[Сінкевічы (станцыя)|Сінкевічы]] (кастрычнік 1942 года, [[Сінкевіцкая аперацыя1942 года|Сінкевіцкая аперацыя]]), дзе знішчылі станцыйную гаспадарку, эшалон з боепрыпасамі. У студзені — сакавіку 1943 года вялі баі з карнікамі каля вёсак [[Рыдзігерава]], [[Флярова]], [[Манасеева]], [[Чарабасава]] [[Лунінецкі раён|Лунінецкага раёна]]. У красавіку — ліпені 1944 года правялі засадныя баі каля вёсак [[Сошна]], [[Малькавічы (Ганцавіцкі раён)|Малькавічы]], [[Задуб’е (Ганцавіцкі раён)|Задуб’е]], [[Бастынь]], [[Бакінічы]], [[Мелясніца]], [[Красцінава]] і іншых, мініравалі шляхі адступлення нямецкіх часцей. У ліпені 1944 разам з [[Чырвоная Армія|Чырвонай Арміяй]] вялі баі на чыгуначным участку [[Бастынь (прыпыначны пункт)|Бастынь]] — [[Дзятлавічы (прыпыначны пункт)|Дзятлавічы]].
 
== Памяць ==