Вандроўны голуб: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
 
Радок 28:
'''Вандроўны голуб''' ({{lang-la|Ectopistes migratorius}}) — [[Зніклыя віды (ахоўны статус)|вымерлы]] [[Біялагічны від|від]] [[Птушкі|птушак]] з [[Сямейства (біялогія)|сямейства]] [[Галубіныя|галубіных]], вылучаемы ў монатыпічны род ''Ectopistes''<ref>{{IOC WBL|11.1|pigeons|2021-01-31}}</ref>. Яго назвы на розных мовах звязаныя са схільнасцю гэтага віду да [[Міграцыя птушак|міграцый]]: галубы пастаянна мігравалі велізарнымі зграямі ў пошуках ежы, хованак і месцаў гнездавання. Птушкі былі памерам каля 40 см у даўжыню, мелі ў асноўным шэрую верхнюю і больш светлую ніжнюю часткі тулава, [[Ірызацыя|пералівістае]] бронзавае апярэнне на шыі і чорныя плямы на крылах. У памерах і афарбоўцы назіраўся [[палавы дымарфізм]], самкі былі драбней і цямней. Від жыў у [[Лісцевыя лясы|лісцевых лясах]] усходняй частцы [[Паўночная Амерыка|Паўночнай Амерыкі]] (ад Паўднёвай [[Канада|Канады]] да [[Паўночная Караліна|Паўночнай Караліны]]), а размножваўся галоўным чынам блізу [[Вялікія азёры|Вялікіх азёраў]]. Рацыён у асноўным складалі насенне дрэў, плады раслін і [[бесхрыбетныя]].
 
У Паўночнай Амерыцы ў XVI–XVIII стагоддзях гэты від быў самай шматлікай птушкай, максімальная [[Папуляцыя|колькасць]] якой дасягала ад 3 да 5 мільярдаў асобін. Паляванне на вандроўных галубоў вялося яшчэ [[Індзейцы|карэннымі амерыканцамі]], яго маштабы істотна павялічыліся ў XIX стагоддзі з рассяленнем на мацерыку еўрапейцаў. Галубінае мяса выкарыстоўвалася ў якасці таннага харчавання. На зніжэнне колькасці віду і яго наступнае [[выміранне]] паўплывалі і іншыя фактары: масавы забой буйных гнездавых калоній і паўсюдная [[Абязлесенне|высечка лясоў]], якая знішчыла яго натуральнае асяроддзе пражывання. Знікненне вандроўнага голуба з'яўляецца класічным прыкладам знішчэння чалавекам масавага віду, які налічваў мільярды асобін, у выніку неабмежаванага палявання і знішчэння [[Экалагічная ніша|асяроддзя пражывання]]. Апошняя дзікая асобіна меркавана была забітая ў 1901 годзе, а 1 верасня 1914 года ў [[Заапарк і батанічны сад Цынцынаці|заапарку Цынцынаці]] памёр апошні прадстаўнік гэтага віду — самка па іменімянушцы [[Марта (вандроўная галубка)|Марта]].
 
== Апісанне ==