Афганістан: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 130:
Слядам чалавека на тэрыторыі сучаснага Афганістана сама меней 50 тысяч гадоў. Да аселага ладу жыцця на афганскай зямлі людзі перайшлі каля 9000 тысяч гадоў таму. Паступова тут паўсталі Бактрыйска-Маргіянская (яе паўднёвая ўскраіна), Гільмендская і [[Індская цывілізацыя|Індская]] (паўночная ўскраіна) цывілізацыі. Наступная міграцыя індаарыйцаў прывяла да новага цывілізацыйнага ўздыму, і ў канцы ІІ- першай палове І тыс. да н.э. Афганістан з'яўляўся ўсходняй ускраінай [[Зараастрызм|зараастрысцкага]] свету.
 
У VI стагоддзі да н.э. рэгіён становіцца правінцыяй персідскай імперыі Ахеменідаў. Праз два стагоддзі сюды прыходзіць [[Аляксандр Македонскі]], і, пабраўшыся шлюбам з бактрыйкай [[Раксана|Раксанай]], распачынае Кабульскую (фактычна, Індыйскую) кампанію. У спадчыну ад македонцаў застаеецца [[Грэка-Бактрыйскае цароства]] царства — усходні фарпост [[элінізм]]у. Заваёвы Маур'яў прывялі да пранікнення ў рэгіён будызму, што паступова ператварыўся ў пануючую рэлігію, і індуізму. На рубяжы тысячагоддзяў тут паўстала [[Кушанскае царства]], у якім на працягу трох стагоддзяў поплеч квітелі будызм, індуізм і хрысціянства.
 
[[File:Mazar-e sharif - Steve Evans.jpg|thumb|left|Блакітная мячэць у [[Мазары-Шарыф]]е, XV ст]]
У VII стагоддзі пачалося пранікненне ісламу з захаду. Апорнымі пунктамі для новай рэлігіі сталі гарады Герат і Зарандж, што кантраляваліся Сасанідамі. Цалкам тэрыторыя Афганістана была ісламізавана паміж ІХ і ХІІ стагоддзямі цягам кіравання дынастый Сафарыдыў, Саманідаў, Газнарыдаў і Гурыдаў. У высокім і познім Сярэднявеччы і на пачатку Новага часу зямля Афганістана часткова ўваходзіла ў склад розных вялікіх дзяржаўімперый: дзяржавы Харэзмшахаў, Дэлійскага султаната, імперыі Цімура, імперыі Вялікіх Маголаў, Сефевідскага Ірана.
 
Гісторыя Афганістана як згуртавання афганскіх плямёнаў пачынаецца ў 1707 годзе, калі пуштунскі правадыр Мір Вайс-хан Хатакі, заснавальнік [[Дынастыя Хатакі|дынастыі Хатакі]], абвясціў незалежнасць ваколіц Кандагара ад Сефевідаў. Імперыя Хатакі дасягнула найвышэйшага ўздыму ў 1720-х, аднак у 1729-м яе войска было ўшчэнт разбіта, а ўсе заваёвы — страчаны. Першая цэнтралізаваная дзяржава на тэрыторыі сучаснага Афганістана са сталіцай зноў жа ў Кандагары была створана ў 1747 годзе палкаводцам іранскай арміі, пуштунам [[Ахмад-шах Дурані|Ахмад-ханам]], заснавальнікам дынастыі Дурані. У 1776 Дурані перанеслі цэнтр сваёй дзяржавы ў Кабул, а горад Пешавар (сучасны Пакістан) стаў зімняй сталіцай.
 
[[File:The army of the Indus entering Kandahar.jpg|thumb|Брытанцы ўваходзяць у Кандагар, 1840]]
ДалейшаеНаступныя развіццёпадзеі падзей адбываласяразвіваліся на фоне разгорнутай у XIX стагоддзі барацьбы Англіі і Францыі за ўплыў у зоне Персідскага заліва, руху Расіі на поўдзень, захопу сікхамі ПанджабаПенджаба і Сінда. У 1823 быў захоплены сікхамі Пешавар. Сам жа Афганістан стаў буфернай зонай паміж Брытанскай Індыяй і Расійскім Туркестанам у геапалітычным суперніцтве, што атрымала назву "Вялікая гульня". Адной з галоўных падзей "Гульні" стаў захоп Афганістана брытанскімі войскамі падчас Першай Афгана-Брытанскай вайны (1839-1842). Аднак нязвыкла суровыя для індыйскіх карпусоў зімы і супраціў мясцовых плямёнаў змусілі падданых каралевы пакінуць непрыветныя горы.
 
У 1919 годзе ў выніку перавароту да ўлады ў Кабуле прыйшоў эмір Аманула-хан, які аб’яднаў канфліктуючыя групоўкі і ўзяў курс на сацыяльна-палітычныя і эканамічныя рэформы, каб ліквідаваць феадалізм. З 19641933 па 1973 гады Афганістан з’яўляўся канстытуцыйнай манархіяй. 17 ліпеня 1973 года ў выніку перавароту, які ўзначальваў Мухамед Дауд, быў зрынуты кароль Махамад Захір Шах і абвешчана Рэспубліка Афганістан.
 
[[File:Jamiat e-Islami in Shultan Valley 1987 with Dashaka.jpg|thumb|Маджахеды, 1897]]
У красавіку 1978 года, пасля так званай «красавіцкай рэвалюцыі», да ўлады прыйшла [[Народна-дэмакратычная партыя Афганістана]] (НДПА). Краіна была абвешчана Дэмакратычнай Рэспублікай Афганістан (ДРА). Вышэйшым органам улады стаў Рэвалюцыйны савет, які ўзначаліў [[Нур Махамад Таракі|Нур Мухамед Таракі]]. Дзеючая на той момант Канстытуцыя ад 14 лютага 1977 года была адменена. 16 верасня 1979 года Таракі быў адхілены ад улады яго найбліжэйшым паплечнікам [[Хафізула Амін|Хафізулой Амінам]], які перад гэтым займаў пасаду Прэм’ер-міністра і Міністра Абароны Афганістана. Нягледзячы на просьбы кіраўніцтва СССР і асабіста Генеральнага сакратара ЦК КПСС Леаніда Брэжнева, 9 кастрычніка 1979 года таракіТаракі быў забіты па загадзе Аміна (задушылізадушаны падушкамі).
 
25 снежня 1979 года па дамоўленасці з кіраўніком краіны Х.Амінам і з мэтай аказання падтрымкі ўраду НДПА ў Афганістан былі [[Афганская вайна (1979—1989)|ўведзены савецкія войскі]]. Амін выказаў прадзяку савецкаму кіраўніцтву. 27 снежня 1979 года савецкія спецгрупы штурма захапілі ўрадавую рэзідэнцыю ў Кабуле і забілі Аміна. Падчас бою загінулі больш як 200 афганскіх салдат і афіцэраў, два малалетнія сыны Аміна і чатырнаццаць савецкіх вайскоўцаў. Савецкія войскі знаходзіліся ў Афганістане да 1989 года. Значная частка афганскага народу паднялася на ўзброеную барацьбу з "абмежаваным кантынгентам" вялікага паўночнага суседа і мясцовымі фармаваннямі фактычна марыянетачнага прэзідэнта Наджыбулы, афганскія партызаны сталі вядомыя свету пад імем маджахедаў.
Радок 152:
У кастрычніку 2004 года адбыліся прэзідэнцкія выбары, па выніках якіх прэзідэнтам Афганістана стаў [[Хамід Карзай]]. У студзені 2004 быў прыняты Асноўны закон Афганістана, у верасні 2005 года прайшлі выбары ў вышэйшы заканадаўчы орган — двухпалатную Нацыянальную Асамблею (парламент). У 2006 годзе парламент зацвердзіў міністраў у склад дзеючага ўрада, сфарміраванага Хамідам Карзаем пасля яго ўступлення на пасаду кіраўніка ІРА. Чарговыя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў Афганістане прайшлі ў 2009 і 2010 адпаведна. Карзай быў абраны на другі тэрмін. У 2014 прэзідэнтам стаў Ашраф Гані, а ў снежні таго ж года НАТО фармальна завершыла антытэрарыстычную аперацыю, перадаўшы вайсковыя справы афганскаму ўраду.
 
Тым не менш, талібы, выцесненыя ў недасяжныя горныя раёны, не склалі зброю. Супроцьстаянне радыкальных мусульман і цэнтральнага ўраду працягваецца дагэтуль, што робіць Афганістан адной з самых небяспечных краін у свеце.
 
== Дзяржаўны лад ==