Афганістан: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 201:
 
== Насельніцтва ==
[[File:Afghanistanpop.svg|thumb|Полава-ўзроставая піраміда. Насельніцтва Афганістана імкліва расце.]]
Колькасць насельніцтва Афганістана паводле экспертных ацэнак ААН складае прыблізна 38 мільёнаў чалавек. А вось паводле афганскай статыстыкі, на тэрыторыі краіны пражывае блізу 33 млн.чал. — падлічыць людзей у горнай, падзеленай міжусобіцай краіне, няпроста. У любым разе за пачатак ХХІ стагоддзя насельніцтва Афганістана павялічылася ўдвая, у тым ліку за кошт рэпатрыяцыі пяці мільнёнаў афганскіх бежанцаў, што дадалі дэмаграфічнаму выбуху асаблівую магутнасць. Хуткасць росту насельніцтва найвялікшая па-за межамі Афрыкі і адна з самых высокіх у свеце. За апошніх два дзесяцігоддзі яна скарацілася, у параўнанні з суседзямі па Азіі, зусім нязначна: ад 2,97 % у [[2002]] годзе да 2,35 % у 2021 <ref>https://www.cia.gov/the-world-factbook/countries/afghanistan/#people-and-society</ref> Найважнейшым складнікам прыросту з'яўляецца вельмі высокая нараджальнасць (36 чалавек на 100 у 2021 годзе)<ref>https://www.cia.gov/the-world-factbook/countries/afghanistan/#people-and-society</ref>. Смяротнасць, дарэчы, таксама немалая (12,5 чал. на 1000), хоць і добра скарацілася ад талібскіх часоў, дзякуючы развіццю медыцыны. Насельніцтва краіны вельмі маладое: сёння сярэдняму афганцу каля 20 гадоў, доля дзяцей і падлеткаў складае 40 %. Сярэдняя працягласць жыцця, што пры талібах была роўнай 42 гадам (адна з самых нізкіх у свеце), вырасла да 52 гадоў (але і цяпер адна з самых нізкіх у свеце).
 
Трэба адзначыць, што каля 3-х мільёнаў афганцаў дагэтуль туляюцца ў лагерах для бежанцаў у суседніх Пакістане і Іране, а шмат хто паспеў там нарадіцца і вырасці. На працягу 1980-х - 2020-х Афганістан застаецца "найбуйнейшым пастаўшчыком" выгнаннікаў на дарогі свету.
У Афганістане пражывае больш за 20 народнасцяў (пуштуны, таджыкі, узбекі, хазарэйцы, туркмены, кызылбашы і інш). Самая шматлікая этнічная група — пуштуны (прыблізна 48 % насельніцтва). [[таджыкі|Таджыкаў]] каля 22 %, [[узбекі|узбекаў]] каля 9 %, блізу 7 насельніцтва складаюць [[хазарэйцы]]. Пуштунская большасць размаўляе на пушту, але гістарычна склалася, што функцыі [[лінгва франка]] выконвае [[дары (мова)|дары]] — мова афганскіх таджыкаў і (у дыялектным выглядзе) хазарэйцаў, практычна ідэнтычная персідскай і таджыцкай мовам. БілінгвізмУрду валодае 77% насельніцта, і білінгвізм у Афганістане —— звычайная справа. Статус рэгіянальных маюць узбекская, туркменская, [[Белуджская мова|белуджская]] і некаторыя іншыя мовы. З замежных моваў найбольш пашыраны веды хіндзі і урду (дзякуючы вяртанню мігрантаў з Пакістана і папулярнасці балівудскіх фільмаў), англійскай ды рускай моваў, апошняя выкладалася ў школах у 1980-х.
 
Афганістан з'яўляецца монаканфесійнай краінай: 99 % вернікаў (а вераць тут амаль усе) — гэта [[іслам|мусульмане]]. Усе асноўныя этнічныя групы прытрымліваюцца [[сунізм|суніцкага]] ісламу, хазарэйцы — [[шыізм|шыіты]]. Увогуле дадзеныя аб колькасці шыітаў моцна розняцца: ад 9 да 25 % насельніцтва. Ад 30 000 да 150 000 [[індуізм|індусаў]] і [[сікхізм|сікхаў]] жывуць у розных гарадах, але большая частка ў [[Джалалабад]]зе, [[Кабул]]е і [[Кандагар]]ы. Засталася некаторая колькасць [[іудаізм|іудзеяў]], большасць з якіх пакінула краіну ў 1979 пасля [[Афгана-Савецкая вайна|Савецкай агрэсіі]].
 
Для гарадскога насельніцтва складае каля 26 %, астатнія тры чвэрці афганцаў вядуць сельскі лад жыцця, у тым ліку 5 % — качавы! Асноўныя гарады: Кабул (каля 4 млн чалавек), [[Горад Герат|Герат]], [[Кандагар]], [[Мазары-Шарыф]].