Слуцкае гета: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 10:
27—28 кастрычніка 1941 года ў гета прайшла масавая акцыя знішчэння, выканаўцамі якой былі [[Прыбалтыйскі калабарацыянізм у Другой сусветнай вайне|літоўскія калабарацыяністы]] з 12-га ахоўнага батальёна пад кіраўніцтвам маёра Антанаса Імпулявічуса<ref>Чуев С. Г. Местные полицейские формирования // [http://books.google.com.by/books?id=0TTxeAvMURgC&pg=PA144 Спецслужбы Третьего Рейха]. — Olma Media Group, 2003. — С. 144. — 449 с. — (Досье (Олма-Пресс).: Спецслужбы мира). — ISBN 9785765428313</ref>. Гебітскамісар Карль пісаў 30 кастрычніка генеральнаму камісару Беларусі [[Вільгельм Кубэ|Вільгельму Кубэ]]:
 
<blockquote>''«Што да самага спосабу правядзення акцыі, я павінен з глыбокім жалем адзначыць, што ён межаваў з садызмам. Сам горад падчас акцыі ўяўляў сабой жахлівую карціну. З неапісальнай калянасцюлютасцю, як з боку нямецкіх паліцыянтаў, так і з боку літоўскіх партызан, яўрэйскае насельніцтва, а таксама нямала беларусаў, былі выведзены з хат і сагнаны ў адно месца. Паўсюль у горадзе была стральба, і на некаторых вуліцах валяліся трупы яўрэяў. Мала таго, што з яўрэйскім насельніцтвам, у тым ліку і з рамеснікамі, звярталісяабыходзіліся па-зверску прама на вачах у беларускага насельніцтва, але і само беларускае насельніцтва сапраўды гэтак жа падвяргалася збіванню гумовымі дубінкамі і прыкладамі.»''</blockquote>
 
Карль паказваў, што забойствы суправаджаліся масавымі рабункамі, вымаганнем і вандалізмам і прасіў каб яго назаўсёды пазбавілі ад прысутнасці гэтага літоўскага батальёна.
Радок 20:
 
=== Ліквідацыя гета ===
5 лютага 1943 года начальнік паліцыі бяспекі і СД [[оберштурмбанфюрар]] СС [[Эдуард Штраўх]] падпісаў загад пра ліквідацыю Слуцкага гета. Апроч паліцыі бяспекі ў акцыі былі задзейнічаны 110 ваенных латышскай добраахвотніцкай роты<ref>[http://www.lechaim.ru/ARHIV/190/hrono.htm Февраль]</ref>.
 
Акцыя працягвалася з 7:00 7 лютага да 20:00 8 лютага. З-за таго, што частка жыхароў гета хавалася ў загадзя падрыхтаваных сховішчах, камандаванне акцыяй прыняло рашэнне выкарыстаць [[агнямёт]]ы. Гета было цалкам спалена, а ўсе жыхары забітыя.
 
== Пасля вайны ==
У памяць пра загінулых у цэнтры горада ўсталяваны помнік. Ён падвяргаўся [[Антысемітызм|антысеміцкаму]] вандалізму ў красавіку 2008<ref>[http://spring96.org/be/news/21565/ Невядомыя вандалы размалявалі помнік вязням Слуцкага гета]</ref> і ліпні 2009 года.<ref>[http://www.euroradio.fm/ru/927/news/36401/?autorefresh=1&ILStart=300 У Слуцку вандалы апаганілі мемарыял ахвярам Халакоста]</ref>.
 
Па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых забойствах Эстонія расследуе дзейнасць свайго грамадзяніна Міхаіла Гаршкова. Гаршкоў — былы супрацоўнік гестапа, які абвінавачваецца ў садзейнічанні забойству 3 тыс.тысяч чалавек у Слуцкім гета. Гаршкоў у 1953 годзе атрымаў грамадзянства ЗША, але ў 2002 быў яго пазбаўлены ў сувязі з тым што схлусіў пры атрыманні грамадзянства пра сваю калабарацыянісцкую дзейнасці падчас вайны. У 2001 годзе ў Аўстраліі памёр адзін з саўдзельнікаў злачынства ў гета — Карліс Озалс (''Karlis Ozols'')<ref>[http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=100&backPage=1000&news=66459&newsPage=0 Апошні «беларускі» нацыст дажывае ў Эстоніі]</ref>.
 
{{зноскі}}