Афганістан: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 214:
Афганістан з’яўляецца монаканфесійнай краінай: 99 % вернікаў (а вераць тут амаль усе) — гэта [[іслам|мусульмане]]. Усе асноўныя этнічныя групы прытрымліваюцца [[сунізм|суніцкага]] ісламу, хазарэйцы — [[шыізм|шыіты]]. Увогуле дадзеныя аб колькасці шыітаў моцна розняцца і вар'ююцца ад 9 да 25 % насельніцтва. Ад 30 000 да 150 000 [[індуізм|індусаў]] і [[сікхізм|сікхаў]] жывуць у розных гарадах, але большая частка ў [[Джалалабад]]зе, [[Кабул]]е і [[Кандагар]]ы. Раней у Афганістане жылі [[іўдаізм|іўдзеі]], большасць з якіх пакінула краіну ў 1979 годзе пасля [[Афгана-Савецкая вайна|Савецкай агрэсіі]]. Але прынамсі адзін габрэй на сённяшні дзень у Афганістане маецца: яго імя Заблон Сімінтатаў і працуе ён вартаўніком у гэткай жа самотнай герацкай сінагозе. Колькасць хрысціян складае ад 500 да 8000 чалавек, яны церпяць пераслед і не маюць ніводнага дзеючага храма.
 
Шчыльнасць насельніцтва Афганістана перавысіла 50 чалавек на км², што для Паўднёвай Азіі зусім не густа. Доля гарадскога насельніцтва складае каля 26 %, менш у Азіі толькі ў Непале, Камбоджы і на Шры-Ланцы. Астатнія тры чвэрці афганцаў вядуць сельскі лад жыцця, у тым ліку 5 % — качавы! Адзіны горад-мільянер — Кабул (каля 4 млн чалавек); іншыя буйныя гарады: [[Горад Герат|Герат]], [[Кандагар]], [[Мазары-Шарыф]], [[Кундуз]], [[Джалалабад]] — усе месцяцца ў перадгор'ях цэнтральнага горнага масіву, утвараючы нібыта кальцо.
 
== Эканоміка ==