Перыфраза: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — be-x-old:Перыфраза
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 1:
'''Перыфраза, перыфраз''' ({{lang-grc|περίφρασις}}: περί — навокал і φράσις — гавару) — адзін з [[троп]]аў, у якім назва з'яў або прадметаў падаецца праз апісанне іх асобных вызначальных прыметаўпрымет. У перыфразе заключаны элемент своеасаблівай паэтычнай адгадкі, «ключ» да якой знаходзіцца тут жа, у паэтычным кантэксце. Вось некаторыя перыфразы беларускіх паэтаў: ''«кроў сіняя любай краіны» (Нёман; [[Ларыса Геніюш|Л. Геніюш]]), «чырвоныя сны Дэлакруа» (карціны Дэлакруа; [[Максім Танк|М. Танк]]), «бязвоблачная званіца» (неба; [[Юрка Гаўрук|Ю. Гаўрук]]), «пасвіць між моху вочы» (шукаць грыбы; [[Пімен Панчанка|П. Панчанка]]), «ластаўка роднага слова» (Леся Украінка; [[Яўгенія Янішчыц|Я. Янішчыц]]), «кароль звяроў, цар джунгляў і гаспадар тайгі» (леў, тыгартыгр, мядзведзь; [[Анатоль Вярцінскі|А. Вярцінскі]])''. Многія народныя [[ідыёма|ідыёмы]] маюць перыфрастычны характар (''класці баразну — араць, заглядаць у бутэльку — піць гарэлку, пусціць з агнём — спаліць, сысці ў магілу — памерці''). Перыфразы даволі шырока ўжываюцца ў [[фальклор]]ы, у прыватнасці ў [[народныя песня|народных песнях]]. Перыфраза часам ляжыць у аснове [[эўфемізм]]а і [[антанамазія|антанамазіі]].
 
== Літаратура ==