Розніца паміж версіямі "Чацвёртая пяцігодка Беларускай ССР"

др
(Новая старонка: ''''Чацвёрты 5-гадовы план развіцця народнай гаспадаркі Беларускай Савецкай Сацыялістычна...')
 
 
== Вынікі пяцігодкі ==
Аб’ём капітальных укладанняў у народную гаспадарку на 16% перавысіў капіталаўкладанні за 3 перадваенныя пяцігодкі. Трэцяя частка з іх выкарыстоўвалася на аднаўленне прамысловасці, 8,7% — сельскай гаспадаркі, 20,7% — транспарту і сувязі. Значную дапамогу Бела- русіБеларусі аказалі Сав. рэспублікі буд. матэ- рыяламіматэрыяламі, абсталяваннем, металам, рабо- чай сілай, грашовымі сродкамі і інш. У параўнанні з [[1945]] годам валавая прадукцыя прамысловасці будаўнічых матэрыялаў у [[1950]] годзе вырасла ў 9 разоў. За гады пяцігодкі адноўлены і здадзены ў эксплуатацыю электрастанцыі [[Мінская ЦЭЦ-2]], [[Мінская ДРЭС-1]], [[БелДРЭС]], пачалі даваць прадукцыю станкабудаўнічыя заводы ў [[Гомельскі станкабудаўнічы завод імя Кірава |Гомелі]], [[Мінскі завод аўтаматычных ліній імя Машэрава|Мінску]], [[Вістан|Віцебску]], уведзены ў дзеянне [[Магілёўскі металургічны завод]], [[Бабруйскі фанерна-дрэваапрацоўчы камбінат|Бабруйскі дрэваапрацоўчы камбінат]], [[Мінскі інструментальны завод|інструментальны завод]] у [[Мінск]]у. Агульная колькасць прадпрыемстваў рэспублікі ў [[1950]] годзе дасягнула 5330, даўжыня чыгунак — 5358 км (павялічылася на 345 км), аб’ём перавозак аўтамабільным транспартам вырас у 2,3 раза.
 
Разам з тым вытворчасць некаторых відаў прадукцыі павялічвалася марудна, адставалі энергетыка, зцабыча торфу, лёгкая і харчовая прамысловасць. Цяжка ішло аднаўленне сельскай гаспадаркі. У параўнанні з даваенным перыядам у [[1950]] годзе пагалоўе буйной рагатай жывёлы складала 96,5%, коней — 62%, свіней — 64,4%. Выяўляліся разбуральныя вынікі вайны ў аграрным сектары, значна аслабла матэрыяльна-тэхнічная база сельскай гаспадаркі, скарацілася колькасць сельскага насельніцтва і інш. Негатыўную ролю адыгрывалі і метады кіраўніцтва сельскай гаспадаркай. Да канца пяцігодкі ў заходніх абласцях Беларускай ССР арганізавана 6054 калгасы, якія аб’ядноўвалі 85% пасяўной плошчы. Па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі рэспублікі план не быў выкананы. У снежні [[1947]] года адменена картачная сістэма і праведзена [[Грашовая рэформа ў СССР 1947 года|грашовая рэформа]]. Рэальныя даходы насельніцтва выраслі, хоць узровень заработнай платы не дасягнуў даваеннага перыяду.