Афганістан: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 127:
[[Клімат]] разнастайны, высока ў гарах тэмпература [[студзень|студзеня]] складае −15 °C, а ў [[ліпень|ліпені]] рэдка ўзнімаецца вышэй за 0 °C. [[Лета]] цяплейшае ў пустынных абшарах на поўдні (сярэрняя тэмпература вышэй за +22 °C). [[Ападкі]] ў гарах большыя за 1 500 мм, у астатняй частцы краіны 400—600 мм, у пустынях 200 мм.
 
[[File:Вадим Чуприна-Кабул VADIM CHUPRINA © Kabul 04.jpg|thumb|left|Рака Кабул у [[Кабул]]е, 1982]]
Рэкі поўначы Афганістана належаць да басейна Амудар'і, таму іх гаспадарчае выкарыстанне ў адроджаным Афганістане можа балюча адбіцца на і без таго хворай экалогіі краін Сярэдняй Азіі. Рэкі паўднёвага захаду належасць да басейна унутранага сцёку: яны жывяцца снегам і дажджамі ў хрыбтах Гіндукуша і сцякаюць у катлавіну Сістан, дзе ўтвараюць азёры або губляюцца у балотах і пясках. Найбуйнейшая з гэтых рэчак — [[Гільменд]]. Рэкі ўсходу нясуць ваду ў [[Інд]], памерамі і вядомасцю сярод іх выдзяляецца [[Кабул (рака)|Кабул]].