Розніца паміж версіямі "Афганістан"

499 байтаў дададзена ,  5 месяцаў таму
няма тлумачэння праўкі
 
== Геаграфія ==
{{main|Геаграфія Афганістана}}
 
=== Геаграфічнае становішча ===
Афганістан — унутрыкантынентальная дзяржава. Геаграфічна яго адносяць як да Паўднёвай, гэтак і да Цэнтральнай Азіі, за важнасць геаграфічнага становішча на скрыжаванні шляхоў паэтычна называючы «сэрцам» гэтай часткі свету. Пра тое выдатна сказаў пакістанскі паэт [[Мухамад Ікбал]]:
Рэкі поўначы Афганістана належаць да басейна Амудар'і, таму іх гаспадарчае выкарыстанне ў адроджаным Афганістане можа балюча адбіцца на і без таго хворай экалогіі краін Сярэдняй Азіі. Рэкі паўднёвага захаду належасць да басейна унутранага сцёку: яны жывяцца снегам і дажджамі ў хрыбтах Гіндукуша і сцякаюць у катлавіну Сістан, дзе ўтвараюць азёры або губляюцца у балотах і пясках. Найбуйнейшая з гэтых рэчак — [[Гільменд]]. Рэкі ўсходу нясуць ваду ў [[Інд]], памерамі і вядомасцю сярод іх выдзяляецца [[Кабул (рака)|Кабул]].
 
Горны рэльеф і засушлівы клімат прадвызначылі тое, што большая частка Афганістна занята малапрадукцыйнымі землямі: пяскамі, камяністмі паверхнямі, горнымі і паўпустыннымі пашамі. Урадлівыя і шчыльная населеныя толькі рачныя даліны. [[сельская гаспадарка|Сельскагаспадарчыя]] землі займаюць каля 12 % плошчы, [[лес|лясы]] (у асноўным на паўночным усходзе) толькі каля 3 %. [[Рэгістан]] заняты [[паўпустыня|паўпустынямі]]. Бактрыйская нізіна пакрытая стэпамі і паўпустынямі і стэпамі.
 
== Гісторыя ==