Сяргей Сарока: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Асоба | месца нараджэння = Вільня, Віленская губерня, Расійская імперыя | месца сме...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:16, 30 красавіка 2021

Сяргей Сарока (25 красавіка 1902, Вільня, Віленская губерня, Расійская імперыя — 1 снежня 1941, Янаў Падляскі, Беластоцкая акруга, Трэці рэйх) — беларускі палітычны і рэлігійны дзеяч, рэдактар, выдавец, публіцыст, пісьменнік.

Сяргей Сарока
Род дзейнасці палітык, рэлігійны дзеяч, рэдактар, выдавец, публіцыст, пісьменнік
Дата нараджэння 25 красавіка 1904
Месца нараджэння Вільня, Віленская губерня, Расійская імперыя
Дата смерці 1 снежня 1941
(39 гадоў)
Месца смерці Янаў Падляскі, Беластоцкая акруга, Трэці рэйх
Месца працы «Сьветач Беларусі»
«Беларусь працы»
Альма-матар
Партыя Беларуская нацыяналістычная сябрына
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Біяграфічныя звесткі

Паходзіў з беларускай праваслаўнай сям’і: бацькі — Якуб і Марыя (з дому Балушкаў) Сарокі. Скончыў Віленскую беларускую гімназію. Вучыўся на факультэце права Віленскага ўніверсітэта імя Стафана Баторыя (1930—1935). Сябра Акадэмічнага гуртка беларусаведы (1934—1935). Прымаў удзел у дзейнасці Беларускага студэнцкага саюза і студэнцкай карпарацыі «Скарынія».

Падтрымліваў ідэю аўтакефальнасці праваслаўнай царквы і яе беларусізацыі ў Заходняй Беларусі. Уваходзіў у склад рэдакцыйнай групы праваслаўнага часопіса «Сьветач Беларусі». Ачольваў «Беларускую Нацыяналістычную Сябрыну» і выдаваў газету «Беларусь працы». Звязаны з нацыянальна-рэлігійнай групоўкай Ф. Вернікоўскага і У. Більдзюкевіча.

У пачатку Другой сусветнай вайны знаходзіўся ў Варшаве, дзе пэўны час працаваў разам з Ф. Акінчыцам у беларускіх грамадска-палітычных арганізацыях. Пасля трох месяцаў працы не знайшоў з ім паразумення і выехаў у вёску. Пазней жыў на Белападляшшы. Займаў пасаду войта воласці Лазаў, а пасля выконваў абавязкі бурмістра ў в. Янаве Падляскім.

Паводле звестак А. Клімовіча і П. Ластаўка ў 1940 г. хварэў на тыф. Аслаблены пасля хваробы, памёр 1 снежня 1941 года ад запалення лёгкіх у Янаве Падляскім.

Спасылкі