Фундаментальныя ўзаемадзеянні: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Paganetz (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 69:
== Стварэнне адзінай тэорыі фундаментальных узаемадзеянняў ==
 
Першай з тэорый узаемадзеянняў стала тэорыя [[электрамагнетызм]]у, створаная [[Джэймс Максвел|Максвелам]] ў [[1863]] годзе. Затым у [[1915]] г. [[Эйнштэйн]] сфармуляваў [[Агульная тэорыя адноснасці|агульную тэорыю адноснасці]], якая апісвае [[гравітацыйнае поле]]. З'явілася ідэя пабудовы адзінай тэорыі фундаментальных узаемадзеянняў (якіх на той момант было вядома толькі два), падобна таму, як у Максвела атрымалася стварыць агульнае апісанне электрычных і магнітных з'яў. Такая адзіная тэорыя аб'яднала б [[Гравітацыя|гравітацыю]] і электрамагнетызм ўу якасці асобных праяў нейкага адзінага ўзаемадзеяння.
 
На працягу першай паловы XX стагоддзя шэраг фізікаў распачалі шматлікія спробы стварэння такой тэорыі, аднак ні адной цалкам здавальняючай мадэлі прапанавана не было. Гэта, сярод іншага, звязана з тым, што агульная тэорыя адноснасці і тэорыя электрамагнетызму розныя па сваёй сутнасці. Прыцягненне апісваецца скрыўленнем [[Прастора-час|прасторы-часу]], і ў гэтым сэнсе гравітацыйнае поле ўмоўна нематэрыяльнае (эмпірычна недыскрэтнае), але як і іншыя формы ўзаемадзеяння распаўсюджваецца з гранічна дапушчальнай [[Хуткасць святла|хуткасцю святла]] (гл. [[Хуткасць гравітацыі]]), у той час як электрамагнітнае поле прадстаўляе ўсе неабходныя атрыбуты [[Матэрыя|матэрыі]].
Радок 75:
У другой палове XX стагоддзя задача пабудовы адзінай тэорыі ўскладнілася неабходнасцю ўнясення ў яе слабага і моцнага ўзаемадзеянняў, а таксама квантавання тэорыі.
 
У [[1967]] [[Абдус Салам]] і [[Стывен Вайнберг]] стварылі тэорыю электраслабага ўзаемадзеяння, якая аб'яднала электрамагнетызм і слабыя ўзаемадзеянні. Пазней ўу [[1973]] годзе была прапанавана тэорыя моцнага ўзаемадзеяння ([[квантавая хромадынаміка]]). На іх аснове была пабудавана [[Стандартная мадэль|Стандартная Мадэль]] элементарных часціц, якая апісвае электрамагнітнае, слабае і моцнае ўзаемадзеянні.
 
Эксперыментальная праверка Стандартнай Мадэлі заключаецца ў выяўленні прадказаных ёю часціц і іх уласцівасцей. На цяперашні час адкрыты ўсе элементарныя часціцы Стандартнай Мадэлі.