Розніца паміж версіямі "Афганістан"

Аб’ём не змяніўся ,  5 месяцаў таму
др
няма тлумачэння праўкі
Тэг: Manual revert
др
Прырода Афганістана горная і суровая, раўнінныя толькі крайняя поўнач і паўднёвы захад. Клімат умераны і субтрапічны, пераважна горны, адрозніваецца вялікай разнастайнасцю. Рэкі належаць да бяссцёкавых басейнаў Амудар’і (поўнач) і [[Гільменд]]а (паўднёвы захад), а таксама да басейна Індыйскага акіяна (захад). Флора і фаўна вельмі разнастайныя, хоць лясоў амаль што не засталося.
 
Афганістан мае магутны цывілізацыйны падмурак — гісторыя краіны сягае на шмат тысячагоддзяў у мінулае. У рэлігійна-цывілізацыйным ракурсе у ёй можна выдзеліць чатыры самых значных перыяды: зараастрыйскі, эліністычны, будысцкі, мусульманскі. У ХІХ стагоддзі Афганістан апынуўся на мяжы расійскай і брытанскай сфер інтарэсаў, але сталай калоніяй ніводнай з вялікіх дзяржаў так і не стаў. У 1919 годзе Афганістан канчаткова пазбавіўся замежных уплываў і ператварыўся ў цалкам незалежную манархію. Перыяд з 19891979 года стаў самым трагічным у гісторыі краіны і адзначыўся [[Афганская вайна (1979—1989)|савецкай акупацыяй]], міжусобнай вайной, таталітарным фундаменталісцкім рэжымам [[Талібан|талібаў]].
 
Унітарная прэзідэнцкая рэспубліка. Два апошнія дзесяцігоддзі спрабуе развівацца ў дэмакратычным рэчышчы. Адміністрацыйна Афганістан падзяляецца на 34 правінцыі і 366 паветаў. Сталіца — г. [[Кабул]]. Афганістан з’яўляецца членам [[Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва|Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва]], рэгіянальнай арганізацыі СААРК (South Asian Association for Regional Cooperation), [[Рух Недалучэння|Руху Недалучэння]], [[Група 77|Групы 77]].