Розніца паміж версіямі «Грамада беларускай моладзі ў Горадні»

Вікіфікацыя
(Картка)
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
(Вікіфікацыя)
|дата ліквідацыі =
}}
'''«Грамада беларускай моладзі ў Горадні»''' — беларуская маладзёжная арганізацыя ў [[Гродна|Гродне]]. Існавала ў маі 19191919—1921 — 1921 ггадах.
 
Ініцыятары стварэння — [[Т.Тамаш Тамашавіч Грыб|Тамаш Грыб]], [[П.Паўліна Вінцэнтаўна Мядзёлка|Паўліна Мядзёлка]], [[Л.Лукаш Мікалаевіч Дзекуць-Малей|Лукаш Дзекуць-Малей]] і інш. У кастрычніку 1919 налічвала 100 сяброў, большасць з іх складалі былыя ўцекачы [[Першая сусветная вайна|І сусветнай вайны]], настаўнікі беларускіх школ. [[14 кастрычніка]] [[1919]] на 2-м агульным сходзе ў кіраўніцтва Грамады абраны [[П. Мядзёлка]] (старшыня), Курбскі і Амяльянчык (нам. старшыні), К. Салошык (сакратар). Паводле статута мела на мэце гуртаванне моладзі, прапаганду роднай мовы, гісторыі, геаграфіі, фальклору, развіццё спорту і фізічнай культуры. Працавалі секцыі: самаадукацыйная, літаратурная, драматычная, харавая, спартыўная і інш.; драматычны гурток (кіраўніца П. Мядзёлка), хор (кіраўнік У. Шах). Арганізоўваліся лекцыі па беларусазнаўстве, вечарыны, тэатральныя спектаклі, частка грашовых збораў ішла на падтрымку беларускага дзіцячага прытулку і беларускіх школ. Філіялы грамады дзейнічалі ў в. [[горад Крынкі|Крынкі]] (кіраўнік А. Парук) і в. Верцялішкі (В. Сянцевіч). Пры спартыўнай секцыі ў [[1920]] г. існавалі скаўцкая дружына і дзве футбольныя каманды. Грамада супрацоўнічала з Гродзенскай цэнтральнай вучыцельскай радай, мела кантакты з [[Беларуская цэнтральная школьная рада|Беларускай цэнтральнай школьнай радай]], [[ЧБНК|Часовым беларускім нацыянальным камітэтам]] і інш. Цярпела ганенні ад польскіх улад.
 
== Літаратура ==