Беларусь (газета, Мінск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Літаратура: аўтаматычнае прыбіранне выдаленага шаблона, выдалена: {{Беларускія перыядычныя выданні 1776-1945}} з дапамогай AWB
Вікіфікацыя
 
Радок 24:
}}
{{значэнні|Беларусь}}
'''«Беларусь»''' — штодзённая палітычна-эканамічная і літаратурная [[газета]]. Выдавалася на беларускай мове ў [[горад Мінск|Мінску]] ([[21 кастрычніка|21.10]].[[1919]] — 9.7.[[1920]]).
 
Рэдактар-выдавец у 1919 годзе [[Ядвіга Луцэвіч]], з 1920 года рэдактар [[Язэп Юр’евіч Лёсік|Язэп Лёсік]], выдавец — [[Часовы беларускі нацыянальны камітэт]], з 12.3.1920 прадстаўнік БНК [[Кузьма Юр’евіч Цярэшчанка|Кузьма Цярэшчанка]] (Тарэшчанка). Газета лічылася пераемніцай газеты [[Звон (1919газета)|«Звон»]] (27 нумароў улучаны ў суцэльную нумарацыю). Неаднаразова канфіскоўвалася польскімі ўладамі, выходзіла з «белымі плямамі» цэнзуры.<ref>ЭГБ, Т.1 с.484 [[У. Конан]].</ref> Развівала традыцыі газеты [[Наша ніва (1906)|«Наша ніва»]], аб'ядноўвалааб’ядноўвала нацыянальныя палітычныя партыі і групоўкі, якія адстойвалі ідэю суверэннай, непадзельнай і незалежнай Беларускай Рэспублікі ў этнаграфічных межах беларускага народа.<ref>БЭ ў 18 т. Т. 3.</ref>
 
Разнастайныя матэрыялы газеты — ад рэдакцыйных артыкулаў і літаратурных твораў да карэспандэнцый з гарадоў, мястэчак і вёсак — знітоўвала ідэя адраджэння Беларусі, яе дзяржаўнасці і культуры, народнай гаспадаркі, самабытнага духоўнага аблічча нацыі. Гістарычную ролю Беларусі газета бачыла ў сінтэзе лепшых бакоў «усходняга» і «заходняга» тыпаў культуры, прымірэнні аднабокіх сацыяльна-палітычных тэндэнцый. Выкрывала грабежніцкую палітыку польскіх улад на Беларусі. Разнастайныя матэрыялы былі прысвечаны арганізацыі беларускай арміі. Шмат месца газета адводзіла барацьбе за стварэнне беларускіх школ. У артыкулах на эканамічныя тэмы шукала шляхі да аднаўлення сельскай гаспадаркі, прамысловасці і рамяства ў краіне. Асаблівае значэнне надавалася працоўнай кааперацыі, якая, на думку сацыялістычнага крыла аўтарскага калекгыву газеты, прывядзе Беларусь да дэмакратычнага сацыялізму. Газета апублікавала шэраг даследаванняў [[Я. Карскі|Я. Карскага]] па гісторыі беларускай літаратуры і культуры. Значнае месца займаў літаратурны аддзел. Друкаваліся творы [[Я. Купала|Я. Купалы]], [[З. Бядуля|З. Бядулі]], [[М. Гарэцкі|М. Гарэцкага]], [[К. Каганец|К. Каганца]], [[Я. Колас]]а, [[М. Чарот]]а, [[Уладзіслаў Галубок|У. Галубка]] і інш. Рэгулярна асвятляла тэатральнае жыццё ў Мінску.