Розніца паміж версіямі "Схема БЧБ"

Аб’ём не змяніўся ,  2 месяцы таму
др
няма тлумачэння праўкі
(дапаўненне)
др
'''Схема БЧБ''' — чаргаванне белага, чырвонага і белага колераў у расфарбоўцы прадметаў. З’яўляецца адсылкай да беларускага [[Бела-чырвона-белы сцяг|бела-чырвона-белага сцяга]].
 
Выраз «схема БЧБ» стаў папулярным падчас [[Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)|пратэстаў ўу Беларусі]] супраць [[Аляксандр Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнкі]]. Выраз ужываецца ў рускай мове без перакладу, як [[беларусізм]].
 
Супрацоўнікі [[МУС Беларусі]], спрабуючы спыніць любыя праявы колераў бела-чырвона-белага сцяга, затрымлівалі за выкарыстоўванне схемы БЧБ у самых розных жыццёвых сітуацыях (бялізна, якая вісіць на вяроўцы<ref>[https://euroradio.fm/barysauchanku-ashtrafavali-za-byaliznu-yakaya-sohla-pa-sheme-bchb Барысаўчанку аштрафавалі за бялізну, якая сохла «па схеме БЧБ»]</ref>; адзенне, якое носяць людзі; расфарбоўка парасона<ref name="spring">[http://spring96.org/persecution/?Name=&DateFrom=&DateTo=&JDateFrom=&JDateTo=&ArticleID=&Judge=&Town=&Court=&ArrestFrom=&iDecriprion=&Page=20&page=1122&print=all Адміністратыўны перасьлед. Праваабарончы цэнтр «Вясна»]</ref>; колер каляднай гірлянды<ref name="spring"/>; чырвоныя сардэчкі на акне<ref>[https://people.onliner.by/2021/04/24/sutki Восьми жителям «Новой Боровой» с сердечками на окнах присудили 5800 рублей штрафа и 77 суток]</ref>; шыльда з адрасам на доме<ref>[https://news.tut.by/society/724190.html Мужчину задержали за табличку с адресом на доме. Она была в бело-красных цветах]</ref>). Сярод неверагодных прысудаў — за размяшчэнне малюнкаў аблокаў, цюльпанаў і рамонкаў у сваім акне<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=272323 Мінчук атрымаў 13 сутак за пікетаванне «аблокамі, цюльпанамі і рамонкамі» ў акне]</ref>. Асуджалі, нават, за вывешванне сцягаў [[Сцяг Англіі|Англіі]]<ref>[https://belsat.eu/news/18-03-2021-amal-yak-bchb-stsyag-menchuku-dali-12-sodnyau-za-stsyag-anglii-u-vakne/ Амаль як БЧБ-сцяг. Менчуку далі 12 содняў за сцяг Англіі ў вакне]</ref> і [[Сцяг Канады|Канады]]<ref>[https://euroradio.pl/tlumachyu-shto-lyubic-hakey-ale-atrymau-15-sutak-praz-scyag-kanady-u-akne Тлумачыў, што любіць хакей, але атрымаў 15 сутак праз сцяг Канады ў акне]</ref> на сваіх вокнах.