Ваханскі калідор: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
 
== Гісторыя ==
[[File:Head of Ab-i-Panja Valley, Looking Towards Wakhjir Pass and Oxus Source Glaciers.jpg|thumb|Перавал Паўднёвы Вахджыраван, фота Аўрэла Стэйна (1912)]]
 
Горы Ваханскага калідора здаўна былі адзіным адносна зручным шляхам з Бадахшана ў [[Яркенд]]. Мяркуецца, што ў ХІІІ стагоддзі гэтай дарогай у Кітай трапіў [[Марка Пола]]<ref>https://en.wikisource.org/wiki/The_Travels_of_Marco_Polo/Book_1/Chapter_32</ref> У 1906 годзе калідор даследваў брытанец сэр Аўрэл Стэйн і адзначыў, што цягам года тут прахозіць каля ста караванаў гружаных поні.
 
[[File:Russia-India 1865.png|thumb|left|Карта рэгіёна напрыканцы ХІХ стагоддзя, да з'яўлення калідора]]
Сваім з'яўленнем на палітычнай карце Ваханскі калідор абавязаны так званай Вялікай Гульні — складаным геапалітычным адносінам і дыпламатычным хадам паміж Расійскай і Брытанскай імперыямі на мяжы Цэнтральнай і Паўднёвай Азій. У 1873 вялиявялікія дзяржавы раздзялілі гістарычны рэгіён Вахан надвое і нечакана атрымалі нежаданую супольную мяжу. Таму сэр Мортымер Дзюранд, падпісваючы з ў 1893 годзе дамову з Афганістанам аб вызначэнні мяжы па лініі, што неўзабаве стала насіць яго імя падоўжыў афганскую тэрыторыю ажно да Кітая - якраз на той самы калідор.
 
== Геаграфія ==
[[File:FrontLines Environment Photo Contest Winner -5 (5808476109).jpg|thumb|Вузкая алювіяльная раўніна, сціснутая гарамі]]
Даўжыня калідора складае 350 км, шырыня вар'юецца ад 13 да 65 км. На ўсходзе калідор раздвойваеца і фарміруе нібыта відэлец з больш высунутым паўночным "зубцом", што робіць мяжу з Кітаем даволі працягай (76 км). Адзіным зручным перавалам на гэтай мяжы з'яўляецца Паўднёвы Вахджыраван (вышыня 4923 метры!). Поўдзень калідора занятая гарамі Каракарума, поўнач — [[Памір]]а. Клімат надзвычайна суровы, зімой тэмпература звычайна ніжэйшая за -15°С, снегу ляжыць процьма. Паўночная мяжа калідора праходзіць па рэках [[Пяндж]] і Памір, другая, злучаючыся з ракой Вахандар'я, ад імя якой пайшла назва рэгіёна, утварае першую.
 
Насельніцтва Ваханскага калідора ў 2010-м складала ўсяго 12 000 чалавек. Горы населеныя памірцамі — невялікімі мусульманскімі народамі [[Іранскія мовы|іранскай моўнай групы]].
 
{{Зноскі}}
 
{{Афганістан у тэмах}}
 
[[Катэгорыя:Геаграфія Афганістан| ]]