Напады на пасольства Лівіі ў Мінску: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 34:
 
== Кантэкст ==
У [[2014]] годзе ў [[Лівія|Лівіі]] ўспыхвае [[грамадзянская вайна]]. Асноўнымі ўдзельнікамі канфлікту сталі два ўрада — у [[Трыпалі]] і [[Табрук]]е. ПершаеПершы узначальваўўзначальваў Фаіз Сарадж. Ён быў афіцыйна прызнаны кіраўніком дзяржавы ў [[ААН]] і карыстаўся падтрымкай [[Турцыя|Турцыі]] і некаторых заходніх краін. Другім кіраваў Агіла Салах Іса, які меў дружалюбныя адносіны з фельдмаршалам Халіфа Хафтарам. Іх альянс падтрымлівалі [[Францыя]], [[Расія]], [[ААЭ]] і [[Егіпет]].
 
У [[Беларусь|Беларусі]] прысутнічалі прадстаўнікі ад абодвух бакоў, але будынак пасольства і непасрэдную работу з беларускім ўрадам мелі толькі прыхільнікі табрускіх уладаў. Са слоў саветніка па бяспецы часовага паверанага ў справах Лівіі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь Станіслава Кудрашава, канфлікт абвастрыўся за два месяцы да інцыдэнту, калі былы ваенны аташэ Рамадан Фарджані, у якога скончыліся паўнамоцтвы, вырашыў прысягнуць Фаізу Сараджу. Той скраў з рахунку пасольства некалькі мільёнаў долараў і наняў грамадзян Беларусі для ажыццяўлення нападу на дыпмісію. Як заявіў Алег Крыніцын, кіраўнік [[прыватная ваенная кампанія|прыватнай ваеннай кампаніі]] «[[РСБ-Груп]]», што забяспечвала бяспеку пасольства, сярод нанятых маглі быць таксама ўкраінцы<ref name="РБК">[https://www.rbc.ru/politics/27/08/2020/5f476cf79a7947d41994778a На посольство Ливии в Минске напали неизвестные] // РБК, 27 августа 2020</ref>.