Розніца паміж версіямі "Вінцук Адважны"

644 байты дададзена ,  5 месяцаў таму
др
дапаўненне
(→‎Бібліяграфія: Спасылка на тэкст "Кітай-Сібір-Масква")
др (дапаўненне)
{{Картка:Асоба
|імя пры нараджэнні = Язэп Германовіч
|імя =
|бацька = Станіслаў Германовіч
|арыгінал_імя =
|партрэт =
|памер =
|подпіс =
|апісанне =
|імя пры нараджэнні =
|род дзейнасці =
|дата нараджэння =
|месца нараджэння =
|грамадзянства =
|падданства =
|дата смерці =
|месца смерці =
|бацька =
|маці =
|муж =
|жонка =
|дзеці =
|узнагароды і прэміі =
|сайт =
|Commons =
|Rodovid =
}}
'''Вінцук Адважны''' (сапр. Германовіч Язэп Станіслававіч Германовіч; {{ДН|4|3|1890}} — {{ДС|26|12|1978}}) — беларускі [[пісьменнік]], каталіцкі святар усходняга абраду, [[паэт]], [[Публіцыстыка|публіцыст]].
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў мястэчку [[Гальшаны]] [[Ашмянскі павет (Расійская імперыя)|Ашмянскага павета]] [[Віленская губерня|Віленскай губерні]], цяпер [[Ашмянскі раён]] Гродзенскай вобласці. Паходзіў з сялянскай сям’і: бацькі — Станіслаў і Ганна (з дому Савіцкіх) Германовічы. У [[1898]]—[[1902]] гадах наведваў Гальшанскую народную школу, а наступныя чатыры гады — Ашмянскае гарадское вучылішча. У [[1913]] скончыў [[Віленская духоўная каталіцкая семінарыя|Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю]]. [[29 чэрвеня]] [[1913]] пасвечаны ў святары, тады ж распачаў душпастырскую дзейнасць як вікарый у мясцовасці [[Далістова]] [[Беластоцкі павет (Расійская імперыя)|Беластоцкага павета]]. Пазней працаваў у розных парафіях [[Беластоцкі дэканат|Беластоцкага дэканата]] ([[Беласток]], [[Крынкі]], [[Мсцібава]], [[Вялікая Лапеніца]]). У 1920 г. перабраўся ў Слонімскі павет.
 
У [[1921]] уступіў у [[Таварыства беларускай школы]]; арганізаваў адну з беларускіх школ, у касцёле гаварыў казанні на [[Беларуская мова|беларускай мове]]. Гэта выклікала незадаволенасць найвышэйшай іерархіі, і АдважныГермановіч вымушаны быў пераехаць у [[Друя|Друю]], дзе ў [[1924]] уступіў у [[Марыяне|ордэн марыянаў]]. Пачаткова выконваў абавязкі пробашча Друйскай парафіі, пазней быў магістрам навіцыяту ў [[Друйскі кляштар айцоў марыян|Друйскім кляштары марыянаў]] і, акрамя таго, настаўнікам рэлігіі і лацінскай мовы ў [[Друйская гімназія|Друйскай гімназіі]]. Шырока выступаў у беларускім перыядычным друку, пісаў пад псеўданімам Вінцук Адважны. Празаічныя і паэтычныя творы Адважнага рэгулярна з’яўляліся на старонках перыядычнага друку ([[Krynica|«Krynica»]], [[Chryścijanskaja Dumka|«Chryścijanskaja Dumka»]]). Пераследаваўся польскімі свецкімі і духоўнымі ўладамі.
 
З [[1932]] на місіянерскай працы ў [[Харбін]]е ([[Маньчжурыя]]), дзе таксама быў дырэктарам гімназіі.
 
У [[1936]] вярнуўся ў [[Вільня|Вільню]], кіраваў [[Беларускі марыянскі дом студэнтаў|Беларускім марыянскім домам студэнтаў]]. У [[1938]] г. установа была закрытая, а Германовіч дэпартаваны разам са студэнтамі ў Цэнтральную Польшчу, адкуль у хуткім часе зноў выехаў у Харбін. У [[1948]] арыштаваны кітайскай паліцыяй па загадзе камуністычных ўладаў і перададзены савецкім органам бяспекі. Быў прысуджаны да 25 гадоў прымусовых работ у лагерах. Знаходзіўся ў зняволенні ў [[Сібір]]ы. Пасля смерці [[Сталін]]а вызвалены.
[[Файл:Haroska Hiermanovic mahily.jpg|міні|Надмагільны помнік на магілах [[Леў Юр’евіч Гарошка|архім. Льва Гарошкі]] і а. Язэпа Германовіча на могілках св. Панкрата ў Лондане (2008)]]
ВыехаўПа вызваленні ў [[1955]] г. выехаў у Польшчу, пад канец 1959 — у [[Рым]], а неўзабаве прыбыў у [[лондан]]скі Дом Марыянаў. ПрымаўАд удзел[[1962]] г. убыў рэлігійнымцягам інекалькі культурнымгадоў жыццідырэктарам беларускагашколы-інтэрнату замежжаСв. РэдагаваўКірылы часопісТураўскага. У [[1964]] г. аднавіў выданне рэлігійна-грамадскага часопіса «[[Божым шляхам]]» ([[Лондан]]), рэдактарам якога заставаўся амаль да смерці. Прымаў удзел у рэлігійным і культурным жыцці беларускага замежжа. Пра сваё знаходжанне ў лагерах напісаў успаміны «Кітай — Сібір — Масква», якія выклікалі вялікую цікавасць, былі апублікаваныя на [[беларуская|беларускай]], [[італьянская|італьянскай]], [[польская|польскай]], [[літоўская|літоўскай]] мовах. Архіў дзеяча захоўваецца ў [[Беларуская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны|Беларускай бібліятэцы імя Ф. Скарыны]].
 
Памёр [[26 снежня]] [[1978]] года ў [[Лондане]].
 
== Цікавыя факты ==
* Язэп Германовіч пахаваны на [[Могілкі Святога Панкрата|Могілках Святога Панкрата]] ў [[Лондан]]е у адной магіле з айцом [[Леў Гарошка|Львом Гарошкам]], з якім меў пры жыцці не найлепшыя адносіны.
 
== Бібліяграфія ==
 
== Літаратура ==
* {{крыніцы/БП (1992-95)||Адважны Вінцук}} — Т. 1. — с. 49
* Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / уклад.: Ю. Гарбінскі. — Мн.- Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999; ISBN 985-6318-65-3
* Ласкоў І. Шлях пакутніка: Па старонках адной малавядомай кнігі // ЛіМ, 9.2.1990;
* Горны Алесь. [http://pawet.net/library/history/bel_history/gorny/21/%D0%94%D1%83%D0%BC%D0%BA%D1%96_%D1%9E%D1%81%D0%BB%D1%8B%D1%85.html Думкі ўслых (з нагоды выдання збору твораў Вінцука Адважнага)] // Наша слова. 2011. № 38.
* Vytautas Žeimantas. «Juozapas Hermanovičius — kunigas, rašytojas, NKVD kankinys» // «Voruta», 2010, gruod. 23, nr. 24 (714) (на літоўскай)
* Уладзiмер Калупаеý. Беларускiя мiсiянэры ý Кiтаi // Запiсы 37. New York - — Miensk: Беларускi iнстытут навукi й мастацтва, 2014. с. 645 - 650645—650. Belarusian missionaries in China // Entries 37. New York - — Miensk: Belarusian Institute of Science and Art, 2014. p. 645 - 650645—650.
 
== Спасылкі ==
* [http://pakutniki.narod.ru/page3.html Пакутнікі Беларусі]
* [http://pawet.net/library/history/bel_history/_rhist/2086aa/Сьвятой_памяці._Айцец_Язэп_Германовіч_(1890-1978).html Біскуп Чэслаў Сіповіч. Сьвятой памяці. Айцец Язэп Гэрмановіч // Божым Шляхам №150№ 150. 1979. С. 25-30.] // на [[pawet.net]]
{{Вонкавыя спасылкі}}
{{DEFAULTSORT:Адважны Вінцук}}