Уладзімір Салавей: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія, перанесена: году → года (4), раёну → раёна з дапамогай AWB
др дапаўненне
Радок 12:
}}
 
'''Уладзімір Салавей''' ([[1925]] [[1996]])  — удзельнік беларускага патрыятычнага падполля ў [[1946]]—[[1947]] гадах у [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]], заснавальнік арганізацыі [[Чайка (арганізацыя)|«Чайка»]].<ref>http://www.slounik.org/154894.html Біяграфія Уладзіміра Салаўя</ref>
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў [[1925]] года у вёсцы [[Гуменікі]] [[Слонімскі павет (Польская Рэспубліка)|Слонімскага павета]] [[Навагрудскае ваяводства (Польшча)|Навагрудскага ваяводства]] ў [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспубліцы]] (цяпер  — [[Слонімскі раён]] [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]]). Вучыўся ў пачатковай школе ў вёсцы [[Сурынка]] на [[Слонім]]шчыне, а ў [[1939]]—[[1941]] гг  — у слонімскай СШ №5№ 5. Падчас нямецкай акупацыі ў [[Другая сусветная вайна|Другую сусветную вайну]] вучыўся ў Слонімскай настаўніцкай семінарыі. Летам [[1944]]  г. працаваў на аднаўленні чыгункі каля [[Слонім]]у. Пазней паступіў у [[Баранавічы|Баранавіцкі]] настаўніцкі інстытут на гісторыка-філалагічны факультэт.
 
У пачатку [[1946]] года далучыўся да стварэння патрыятычнай падпольнай беларускай арганізацыі «[[Чайка (арганізацыя)|Чайка]]», якая планавала змаганне за нацыянальныя правы, годнасць, культуру, мову, гісторыю, свабоду і незалежнасць Беларусі. Арганізаваў аб'яднаннеаб’яднанне слонімскага і баранавіцкага моладзевага падполля. Летам [[1946]] года увайшоў у створаны [[Чайка (арганізацыя)|Цэнтр Беларускага Вызваленчага Руху]]. Пасля заканчэння інстытуту быў накіраваны на працу ў [[Рахавічы (Слонімскі раён)|Рахавіцкую]] сямігадовую вясковую школу, паступіў завочна ў [[Гродна|Гродзенскі]] педінстытут.
 
У сярэдзіне [[1947]] года «[[Чайка (арганізацыя)|Чайку]]» выкрылі савецкія спецслужбы пасля арыштаў сябраў [[Саюз вызвалення Беларусі (1946—1947)|Саюза вызвалення Беларусі]], якія былі выдадзены ўладам [[Алесь Бажко|Алесем Бажко]]. Пасля гэтага пачаліся арышты ўдзельнікаў «[[Чайка (арганізацыя)|Чайкі]]», бо некаторыя сябры «Чайкі» утрымлівалі сувязь з СВБ у выніку канспірацыйнай памылкі. Уладзімір Салавей перайшоў на нелегальнае становішча, таму быў арыштаваны [[МДБ БССР|МДБ]] толькі на пачатку [[1950]]-х гадоў. Падчас катаванняў у турме звар'яцеўзвар’яцеў. На працягу 4 дзесяцігоддзяў знаходзіўся знаходзіўся на лячэнні ў [[Магілёў|Магілеўскай]], [[Ружаны|Ружанскай]] і [[Гродна|Гродзенскай]] вар'ятняхвар’ятнях. У [[1996]] быў пераведзены ў вар'ятнювар’ятню пад [[Казлоўшчына|Казлоўшчыну]].
 
Загінуў зімой [[1996]] г. Пахаваны ў вёсцы [[Жыровічы]] [[Слонімскі раён|Слонімскага раёна]]. Сяргей Ёрш прыводзіць наступную версію смерці: <blockquote>«''У 1996 годзе яго перавялi ў вар’ятню пад Казлоўшчыну. Нават сваякоў не папярэдзiлi пра гэта. Неўзабаве Уладзiмір там загiнуў. Нiбыта зiмою ён выйшаў за тэрыторыю, заблукаў у лесе і замёрз. Яго шукалi, але знайшлi толькi ў траўнi, калi сыйшоў снег… Такую версiю прапанавалi санiтары сваякам Салаўя. Труну не адкрывалi. Прывезлi ў Жыровiчы й пахавалi. На ягонай магiле й сёньня няма помнiка…''».</blockquote><ref>https://nn.by/?c=ar&i=93143 ПА СЬЛЯДОХ «ЧАЙКI»</ref>
Загінуў зімой [[1996]] г. Пахаваны ў вёсцы [[Жыровічы]] [[Слонімскі раён|Слонімскага раёна]].
 
{{зноскі}}
Радок 29:
 
== Літаратура ==
* Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік,  — Мінск, 1999. ISBN 985-6374-07-3.
* Ёрш С. Ён любіў Беларусь // Газета Слонімская. 30.07-01.08.1998. №  31 (60)
* Ёрш С. Па сьлядох «Чайкі» // Наша Ніва. 28.08.1998.