Іван Мележ: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 44:
У 1941—1942 гадах І. Мележ вёў дзённік, запісы якога ў 1977 годзе ўвайшлі ў яго «Першую кнігу», што ўбачыла свет ужо пасля смерці пісьменніка. У 1946 гoдзe выйшaў збopнiк «У зaвipyxy», дзe мaлaды пicьмeннiк зpaбiў paшyчы кpoк дa aвaлoдвaння мaйcтэpcтвaм пcixaлaгiчнaгa aнaлiзy — высока ацаніў [[Кузьма Чорны]].
 
У 1948 годзе была выдадзена кніга прозы «Гарачы жнівень». Назву ёй дала аднайменная аповесць, напісаная ў 1946 го дзегодзе пасля наведвання спаленай і спустошанай падчас вайны роднай вёскі. Аўтар паэтызуе будзённую сялянскую працу, перадае душэўную прыгажосць простых вясковых людзей. Менавіта ў гэты час пісьменнік па-новаму адчуў, што значыць [[Палессе]] ў яго жыцці. Ужо ў ранніх творах І. Мележа назіралася тэндэнцыя да аб’яднання ў цыклы («Гарачы жнівень», апавяданні «Перад навальніцай» і «Павел прыехаў»).
 
Паступова пашыраліся жанравыя рамкі творчасці пісьменніка. З канца 1947 года ён працуе над раманам «Мінскі напрамак» (1947—1953). Аўтар расказвае пра вызваленчую барацьбу на Беларусі летам 1944 года, пра аперацыю «Баграціён». Праца над «Мінскім напрамкам» стала важным этапам у творчым росце І. Мележа-празаіка. Іван Паўлавіч прызнаваўся, што кніга памятная яму і таму, што «толькі з яе выхадам адчуў сябе пісьменнікам».