Дацэнт: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Дацэнт''' (ад {{lang-la|docens, docentis}} "навучальны"; {{lang-en|Docent}}) - вучонае званне і пасада ў [[Вышэйшая навучальная ўстанова|вышэйшых навучальных установах]] многіх краін свету. У [[Беларусь|беларускай]] сістэме акадэмічнай іерархіі дацэнт размешчаны ніжэй [[прафесар]]а і вышэй старэйшага выкладчыка. Як правіла, умовай заняцця пасады дацэнта і атрымання аднайменнага звання з'яўляецца наяўнасць у асобы [[Навуковая ступень|навуковай ступені]].
 
== Беларусь ==
Вучонае званне дацэнта ў [[Беларусь|Беларусі]] прысвойваецца [[Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь|Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь]] па падставе разгляду Эксертнымі саветамі і Прэзідыумам ВАК атэстацыйных спраў і хадайніцтваў Вучоных саветаў устаноў вышэйшай адукацыі і навукова-даследчых устаноў.
 
Да саіскальніка вучонага звання выстаўляецца шэраг умоў: наяўнасць вучонай ступені як мінімум [[Кандыдат навук|кандыдата навук]], адпаведны стаж, навукова-метадычная і публікацыйная актыўнасць і інш.
 
Саіскальнік звання павінен працаваць бесперапынна не менш аднаго года ва ўстанове вышэйшай адукацыі, якая прадстаўляе яго да вучонага звання, а ў выпадку сумяшчальніцтва - двух семестраў запар або двух семестраў, раздзеленых не больш чым адным семестрам на пасадах рэктара, прарэктара, вучонага сакратара, дэкана і яго намесніка, загадчыка кафедры, начальніка вучэбнай часткі, прафесара, дацэнта і інш.