Розніца паміж версіямі "Свабода (газета, 1990)"

14 байтаў дададзена ,  4 месяцы таму
няма тлумачэння праўкі
 
{{значэнні|Свабода}}
'''«Свабода»'''  — грамадска-палітычная газета, якая выдавалася з [[1990]] па [[1997]] ў [[Мінск]]у на [[беларуская мова|беларускай мове]]. Выходзіла штотыднёва.
 
Пачаткам газэты стаў падрыхтаваны ў сакавіку 1990 [[Сяргей Дубавец|С. Дубаўцом]], П. Жуком і А. Гурковым выпуск «Дзень Волі-90». У красавіку 1990 выйшаў першы нумар «Свабоды». Рэдакцыя лічыла сваю газету пераемніцай выдання [[Свабода (1902)|«Свабода»]], адзіны нумар якога быў падрыхтаваны ў [[1902]].
 
Заснавальнік П. Жук, галоўны рэдактар І. Гермянчук (з 1991). З 1993 па 1997 гады рэдакцыя знаходзілася на [[Іванаўская вуліца (Мінск)|вул. іванаўскайІванаўскай]], 56 ўу Мінску.
 
Газета асвятляла пытанні грамадска-палітычнага, эканамічнага, культурнага і духоўнага жыцця Беларусі, знаёміла чытачоў з міжнароднымі падзеямі, друкавала матэрыялы па гісторыі Беларусі. Рэдакцыя выдання стаяла на нацыянальна-дэмакратычных пазіцыях, крытычна адносілася да дзеючых на Беларусі органаў улады.
 
«Свабода» забароненая 24.11.1997. З 16.1.1998 газета пачала выходзіць пад назваю [[Навіны (1998)|«Навіны»]], з [[25 лютага]] [[2000]]  — «Наша свабода».
 
== Літаратура ==
* Дэмакратычная апазыцыя Беларусі: 1956-19911956—1991. Пэрсанажы і кантэкст. Мн., 1999. ISBN 985-6374-08-1
 
[[Катэгорыя:Газеты на беларускай мове]]