Заслужаны прафесар: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Заслужаны прафесар''' — ганаровае званне, якое прысвойваецца з [[1804]] года ў [[Расія|Расіі]] [[Ардынарны прафесар|ардынарным]] і [[Экстраардынарны прафесар|экстраардынарным прафесарам]] [[Вышэйшая навучальная ўстанова|вышэйшых навучальных устаноў]] (універсітэтаў, інстытутаў, акадэмій) і ў часы [[Расійская імперыя|Расійскай Імперыі]] было спалучана з перавагамі ў пенсійным забеспячэнні і грашовых выплатах. Званне давала прафесару права захаваць выслужаную ім пенсію ў поўным памеры звыш жалавання пры службе па-за ўніверсітэтам. Званне было скасавана ў [[1918]] годзе. У сучаснай [[Расійская Федэрацыя|Расійскай Федэрацыі]] статус ганаровага прафесара адроджаны ў пачатку [[1990-я гады|1990-х гадоў]] ў выглядзе ганаровага звання без істотных прывілегій, аналагічны [[Ганаровы доктар|ганароваму доктару]] і [[Ганаровы прафесар|ганароваму прафесару]].
 
Званне надавалася, напрыклад, прафесарам [[Маскоўскі ўніверсітэт|Маскоўскага ўніверсітэта]] за 25 гадоў бездакорнай службы з прызначэннем пенсіі ў памеры гадавога акладу. У духоўных акадэміях для набыцця звання заслужанага прафесара была неабходная выслуга 25 гадоў на пасадзе штатнага выкладчыка. У медыка-хірургічнай акадэміі дастаткова было выслугі 25 гадоў у складзе акадэміі або іншых вышэйшых навучальных устаноў. У ваенных акадэміях званне заслужанага прафесара атрымлівалі прафесары, якія набылі права на поўную пенсію на вучэбнай службе і праслужылі прытым не менш 10 гадоў на пасадзе прафесара. Заслужаныя прафесары ваенных акадэмій захоўвалі права на атрыманне пенсіі на службе як у акадэміі, так і па-за яе межамі. Пенсіі выдаваліся таксама [[Удава|ўдовам]] прафесараў, а таксама іх дзецям-сіротам да дасягнення паўналецця.
 
У сучаснай [[Расійская Федэрацыя|Расійскай Федэрацыі]] статус ганаровага прафесара адроджаны ў выглядзе ганаровага звання без істотных прывілегій, аналагічны [[Ганаровы доктар|ганароваму доктару]] і [[Ганаровы прафесар|ганароваму прафесару]].
 
{{Кваліфікацыі ў адукацыі і навуцы}}