Уладзімір Аляксандравіч Ганскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 14:
 
== Навуковая дзейнасць ==
Адносна эканамічных поглядаў дэкларуе прыхільнасць да ідэй [[Аўстрыйская школа|Аўстрыйскай школы]] і [[Лібертарыянства|лібертарыянства]]. Займаецца даследаваннем тэорыі і практыкі кіравання новымі рэсурсамі ў сістэме сучаснай эканомікі, эканамічнай урбаністыкі і рэвіталізацыі, пытаннямі кіравання, камерцыялізацыі і выкарыстання ў гаспадарчай дзейнасці аб’ектаў гістарычнайкультурнай і культурнайпрыроднай спадчыны, устойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця гістарычных паселішчаў і мясцін, а таксама гісторыі, эканомікі і арганізацыі [[турызм]]у, нацыянальнага і міжнароднага рынкаў турыстычных паслуг і інш. Таксама займаецца краязнаўчым вывучэннем [[Паўночная Беларусь|паўночнай]] і [[Віленскае ваяводства (1926—1939)|паўночна-заходняй Беларусі]], пытаннямі кластарызацыі, трансгранічнага і міжнароднага супрацоўніцтва і інш.
 
Аўтар каля 200 навуковых публікацый, у тым ліку больш за 10 манаграфій, вучэбна-метадычных выданняў, артыкулаў у беларускіх і замежных навуковых часопісах, выданнях індэксаваных у базах Scopus i Web of Science і інш. Член рэдакцыйных калегій навуковага часопіса «Гуманітарны навуковы веснік» і зборніка навуковых прац «Сучасная моладзь і грамадства». Арганізатар і суарганізатар шматлікіх міжнародных навуковых і навукова-практычных канферэнцый, прысвечаных пытанням устойлівага развіцця, эканомікі, гісторыі, культурнай спадчыны, краязнаўства і ін