Беларусы ў лівійскім канфлікце: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 59:
 
У маі 2020 года быў выпушчаны даклад ААН аб удзеле Расійскай [[Група Вагнера|ПВК «Вагнер»]] у лівійскім канфлікце, дзе згадвалася, што сярод наймітаў ёсць і беларусы<ref>[https://belaruspartisan.by/politic/499723/ Доклад: "Солдатами удачи" в ЧВК "Вагнер" в Ливии являются граждане РФ, Беларуси, Молдавии, Сербии и Украины] // Белорусский партизан, 8 мая 2020</ref>. Крыху пазней СМІ заявілі аб пастаўцы ЛНА з Беларусі знішчальнікаў [[МіГ-29]] і верталётаў [[Мі-24]]. Іх пілатавалі альбо самі беларусы (Belarus Security Blog меркаваў, што лётчыкі дзейнічалі па прыватных кантрактах), альбо найміты з [[Сербія|Сербіі]]<ref>[https://belaruspartisan.by/politic/501084/ Беларусь ввязывается в ливийскую войну?] // Белорусский партизан, 22 мая 2020</ref>. Улетку таго ж года ў сетку трапілі фатаграфіі комплексаў РЭБ «[[Навальніца (РЭБ)|Навальніца]]» беларускай вытворчасці, якія выкарыстоўваліся ў Лівіі. Гэтыя сістэмы былі перададзены ЛНА ад ААЭ, якія закупілі іх непасрэдна ў Беларусі<ref>[https://avia.pro/news/belorusskie-sistemy-reb-valyat-tureckie-drony-nad-liviey?utm_source=yxnews&utm_medium=mobile Белорусские системы РЭБ выводят из строя турецкие дроны над Ливией] // Avia.pro, 27 июня 2020</ref>. Паводле звестак прыхільнікаў фельдмаршала [[Халіф Хафтар|Халіфа Хафтара]], пры дапамозе беларускіх комплексаў былі абясшкоджаны 11 варожых дронаў<ref>[https://naviny.by/article/20200712/1594552646-belorusskaya-groza-zasvetilas-v-voyuyushchey-livii Белорусская «Гроза» засветилась в воюющей Ливии] // Naviny.by, 12 июля 2020</ref>.
 
== Двухбаковыя адносіны ==
* [[Беларуска{{Main|беларуска-лівійскія адносіны]]}}
Нягледзячы на дыпламатычную падтрымку Кадафі, пасля прыходу да ўлады паўстанцаў Беларусь працягвала падтрымліваць кантакты з Лівіяй, хоць шмат у чым двухбаковыя сувязі саслаблі<ref name="фiлiпаў"/>. Ад падзей пасля 2011 года пацярпела рэалізацыя большасці міждзяржаўных дакументаў і праектаў, у тым ліку:
* Мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне нафтахіміі і прамысловасці (2001)<ref>{{cite web|url=http://nl.newsbank.com/nl-search/we/Archives?p_product=NewsLibrary&p_multi=BBAB&d_place=BBAB&p_theme=newslibrary2&p_action=search&p_maxdocs=200&p_topdoc=1&p_text_direct-0=0F97A4C2510CBF18&p_field_direct-0=document_id&p_perpage=10&p_sort=YMD_date:D&s_trackval=GooglePM|title=Belarus, Libya sign cooperation documents|publisher=Belarusian television, Minsk|website=NewsLibrary.com|accessdate=2016-04-20|archiveurl=https://web.archive.org/web/20121019041036/http://nl.newsbank.com/nl-search/we/Archives?p_product=NewsLibrary&p_multi=BBAB&d_place=BBAB&p_theme=newslibrary2&p_action=search&p_maxdocs=200&p_topdoc=1&p_text_direct-0=0F97A4C2510CBF18&p_field_direct-0=document_id&p_perpage=10&p_sort=YMD_date:D&s_trackval=GooglePM|archivedate=2012-10-19|date=2001-09-17|lang=en|deadlink=no}}</ref>;
* Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб паветранай сувязі з Лівіяй (2009)<ref>[https://interfax.by/news/policy/raznoe/1052991/ Между Беларусью и Ливией появится воздушное сообщение] // Интерфакс, 20 марта 2009</ref>;
* Пратакол аб супрацоўніцтве ў галіне абароны (2009)<ref>[https://www.politforums.net/belorussia/1298775229.html Беларуский иностранный легион?<!-- Заголовок добавлен ботом -->]</ref>;
* і іншыя<ref>{{Cite web|url=https://belapan.by/archive/2008/11/03/264258/|title=Александр Лукашенко принял приглашение Муамара Каддафи посетить Ливию|publisher=БелаПАН|date=2008-11-03|lang=ru}}</ref>.
Тым не менш, нават ва ўмовах ваеннага канфлікту пэўныя ўзаемаадносіны падтрымліваліся. Так, напрыклад, у маі 2013 года ў Беларусь прыбыла група з 300 лівійскіх грамадзян, у асноўным вайскоўцаў, якія прайшлі курс рэабілітацыі<ref>{{Cite web|url=https://www.naviny.media/rubrics/society/2013/05/02/ic_news_116_416021|title=Беларусь реабилитирует ливийских военных «на коммерческой основе по понятным гуманитарным соображениям»|website=naviny.by|date=2013-05-05|lang=ru}}</ref>. З пачатку 2011 года па гэты перыяд каля 1500 вайскоўцаў з Лівіі прайшлі лячэнне ў Роэспубліцы.
8 снежня 2014 года ў сувязі з эскалацыяй ўзброенага канфлікту было абвешчана пра закрыццё беларускага пасольства ў Трыпалі. Грамадзянам, якія заставаліся ў Лівіі, прапанавалі звяртацца ў бліжэйшыя дыпламатычныя і консульскія ўстановы Беларусі ў [[Егіпет|Егіпце]], а таксама Расіі ў Тунісе<ref>[https://mfa.gov.by/press/news_mfa/e328ade65fc82b16.html О закрытии Посольства Беларуси в Ливии] // Официальный сайт МИД РБ, 8 декабря 2020</ref>.
 
== Канфлікт вакол пасольства ў Мінску ==
Радок 64 ⟶ 74:
Па стане на 2020 год, у Беларусі прысутнічалі прадстаўнікі ад абодвух бакоў, але [[Пасольства Лівіі ў Беларусі|будынак пасольства]] і непасрэдную работу з беларускім урадам мелі толькі прыхільнікі табрукскіх уладаў. У чэрвені былы ваенны аташэ Рамадан Фарджані, у якога скончыліся паўнамоцтвы, вырашыў прысягнуць [[Фаіз Сарадж|Фаізу Сараджу]], кіраўніку сіл у Трыпалі. Той скраў з рахунку пасольства некалькі мільёнаў долараў і наняў грамадзян Беларусі для ажыццяўлення захопу дыпмісіі<ref name="РБК">[https://www.rbc.ru/politics/27/08/2020/5f476cf79a7947d41994778a На посольство Ливии в Минске напали неизвестные] // РБК, 27 августа 2020</ref>.
Першы інцыдэнт адбыўся ў ліпені таго ж года, калі на тэрыторыі дыпмісіі быў збіты часовы павераны Мухамад Істэйта. Пасля гэтага пасольства наняло для сваёй абароны расійскую ПВК «[[РСБ-Груп]]»<ref name="tut">[https://news.tut.by/economics/698302.html Неизвестные пытались взять штурмом посольство Ливии в Беларуси] // TUT.BY, 27 августа 2020</ref>. Раніцай 27 жніўня каля 27 нанятых беларусаў і тры прадстаўніка ад урада Сараджа, у тым ліку часовы павераны Эмхімед Маграві, пералезлі праз плот і пачалі шкодзіць маёмасці лівійскай місіі. Неўзабаве тут пачалася масавая бойка, а работнікі суседняга пасольства [[Малдавія|Малдавіі]] выклікалі міліцыю. З’яўленне праваахоўнікаў прыпыніла штурм, і бліжэй да поўдня прыхільнікі Сараджа пакінулі будынак. Тым не менш, яны не пакінулі спроб захапіць дыпмісію. У снежні канфлікт зноў абвастрыўся, калі супрацоўнікі «РСБ-Груп» перайшлі на бок уладаў у Трыпалі, прычынай чаго стаў разрыў кантракту аб ахове пасольства з боку табрускіх дыпламатаў. У ноч з 19-га на 20-га снежні была ажыццёўлена новая спроба штурму, але прыбыццё міліцыі зноў прадухіліла захоп будынка<ref>[https://topdaynews.ru/world/1105822 Штурм ливийского посольства в Белоруссии устроили сотрудники российского ЧВОК по заказу Триполи]</ref><ref>[https://www.nakanune.ru/news/2020/12/22/22591433/ ЧВК "РСБ-Групп" уличили в работе на ливийское ПНС]</ref>.
== Гл. таксама ==
* [[Беларуска-лівійскія адносіны]]
== Зноскі ==
{{Reflist|2}}