Аўгуст Бжастоўскі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Аўгуст Робертавіч Бжастоўскі''' (1768 – ?) - дзяржаўны дзеяч. З 1773 г. на службе, лейб-гвардыі...'
(Няма розніцы)

Версія ад 07:29, 5 мая 2021

Аўгуст Робертавіч Бжастоўскі (1768 – ?) - дзяржаўны дзеяч.

З 1773 г. на службе, лейб-гвардыі капрал, 01.01.1777 г. звольнены ў чыне падпаручніка. З 26 верасня 1805 па 12 перасня 1807 г. – фаршмайстар[ru] Вілейскага і Дзісенскага паветаў Мінскай губерні, тытулярны дарадца са старшынствам (31 снежня 1806). Граф, памешчык, меў маёнтак Мосар разам з братам Вінцэнтам (614 дзесяцін). У 1814 і 1817 выбіраўся старшым Дзісенскага межавага апеляцыйнага суда. У чэрвені 1827 г. прызначаны ганаровым дазорцам вучылішчаў Дзісенскага павета.


Бацька: Роберт. Маці: Ганна. З шостага пакалення Бржастоўскіх з Міхаліцкай і Мосарскай галінаў. Жонка: 1) Кубліцкая, 2) Грэбніцкая Барбара (не раней за 1807 г.). Дзеці: сыны Эдуард (нар. 1805), Абадон (нар. 1809), Канстанцы; дачкі Паўліна (1810), Ванда (1814).