Гродзенская беларуская гімназія: Розніца паміж версіямі

дрНяма тлумачэння праўкі
'''Гродзенская беларуская гімназія''' — навучальная ўстанова ў [[Гродна|Гродне]], якая існавала ў першай палове XX стагоддзя.
 
У сярэдзіне кастрычніка [[1920]] года дэлегацыю [[Беларускі нацыянальны камітэт, Гродна|БНК]] прыняў гродзенскі стараста А. Розен, які паабяцаў перадаць для беларускага прытулку і гімназіі, якія часова размясціліся па вул. Сафійскай (цяпер [[Вуліца Леніна, Гродна|Леніна]]), памяшканне, забяспечыць іх харчаваннем і, наогул, падтрымаць беларускую адукацыю. [[20 лістапада]] [[1920]] года Гродзенскі БНК звярнуўся да прэзідэнта Гродна Э. Лістоўскага з просьбай аб дапамозе <ref>[http://hramadzianin.org/articles.php?miId=144&lang=by Асобныя аспекты станаўлення структур грамадзянскай супольнасці ў Гродна 1909—1939 гг] Чарнякевіч Андрэй</ref>.
 
Гімназія пачала працу [[29 лістапада]] [[1920]] дзякуючы намаганням [[Браніслаў Тарашкевіч|Тарашкевіча]] і [[Вацлаў Іваноўскі|Іваноўскага]] на месцы сучаснага драматычнага тэатра. Пасля навучальная ўстанова была пераведзена ў [[Архірэйскі дом, Гродна|Архірэйскі дом]] (зараз вул. Горкага 2/2)<ref>[http://harodnia.com/b03.php Старонкі гісторыі Беларускай Гародні] Андрэй Чарнякевіч</ref>.
* [http://www.gazeta.grodno.by/310/t8.html Цярністы шлях беларускай школкі ў Гродне]
 
[[Катэгорыя:Гродзенская беларуская гімназія|*]]
[[Катэгорыя:1920 год у Гродне]]
[[Катэгорыя:З’явіліся ў 1920 годзе]]
[[Катэгорыя:Арганізацыі Заходняй Беларусі]]
[[Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Гродна]]
[[Катэгорыя:Зніклі ў 1921 годзе]]
[[Катэгорыя:Гімназіі Беларусі]]