Станіслаў Іваноўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 36:
 
З’яўляўся арганізатарам адпраўкі ў Варшаву дэлегацыі [[Кастусь Мардар’евіч Гадыцкі-Цвірка|К. Цвіркі-Гадыцкага]], якая ў канцы сакавіка 1919 года склала на імя польскага прэм’ер-міністра [[І. Падарэўскі|І. Падарэўскага]] адозву з рэзалюцыяй нібыта праведзенага Беларускага краёвага з’езда, у якой сцвярджалася, што «існаванне самастойнай Беларускай дзяржавы немагчыма», таму Беларусь «у сваіх этнаграфічных межах» павінна была ўвайсці ў «сціслы звязак з Польскай Рэччу Паспалітай». Калі звесткі пра гэта дайшлі да Гародні, [[В. Захарка]] ў ноце ад імя [[Рада міністраў БНР|Рады міністраў БНР]] апратэставаў заяву «беларускай» дэлегацыі. Калі ж К. Цвірка-Гадыцкі зноў з’явіўся ў горадзе, на загад [[К. Езавітаў|К. Езавітава]] ён быў арыштаваны і адпраўлены ў мясцовую турму. Улічваючы палітычны рэзананс, С. Іваноўскі атрымаў ад Генеральнага штаба загад выпусціць К. Цвірку-Гадыцкага на волю. Калі вязня пад вартай эскадрона беларускіх гусар везлі з турмы на чыгуначны вакзал, на іх напаў атрад «Польскай арганізацыі вайсковай». Завязалася кароткая перастрэлка, падчас якой быў забіты адзін з нападнікаў. Аднак адбіць К. Цвірку-Гадыцкага не атрымалася. Паводле ўласных успамінаў, скарыстаўшыся замяшаннем, С. Іваноўскі паехаў да нямецкага каменданта, палкоўніка Лавенфілда і заявіў яму, што ўся віна за інцыдэнт ляжыць на беларусах і выказаў пажаданне, каб больш не было страляніны, якая пагражае жыццю нямецкіх жаўнераў у горадзе.
 
27.4.1919 штурмавыя аддзелы Польскай вайсковай арганізацыі без бою авалодалі галоўнымі аб’ектамі горада, раззброілі беларускі конны эскадрон.
 
Калі настала мірнае жыццё, Станіслаў Іваноўскі стварыў адвакацкую кантору ў [[Вільня|Вільні]], адначасова гаспадарачы ў Лябёдцы.