Гродна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 267:
=== У БНР ===
[[Файл:Biełaruskaja kamendatura, Horadnia (1919).png|thumb|Беларуская камендатура ў Гродне (пач. 1919).]]
[[25 сакавіка]] [[1918]] [[Рада БНР]] абвясціла Гарадзеншчыну (разам з горадам [[Беласток]]ам) тэрыторыяй Беларускай Народнай Рэспублікі. Нямецкія войскі не перашкаджалі ўтварэнню ўстаноў БНР<ref name="gierowska"/>. У [[лістапад]]зелістападзе ў Гродне пачаў дзейнічаць беларускі камітэт культурна-нацыянальнай сувязі<ref name="EHB-2"/>. [[19 лістапада]] таго ж года ў Гродне ўтварылася Беларуская Рада, у снежні сюды пераехаў [[урад БНР]] на чале з [[Антон Луцкевіч|Антонам Луцкевічам]], пачалося фарміраванне беларускага войска: арганізаваны [[1-ы Беларускі полк пяхоты]], [[асобны батальён Гродзенскай камендатуры]] і [[Беларускі гусарскі эскадрон]].
 
Ад пачатку 1919 года у Гродне асеў [[Станіслаў Іваноўскі]], які заняў пасаду камісара польскага ўрада па Гродзенскай акрузе, не зважаючы на пратэсты літоўскіх і беларускіх урадаў. У лютым ён паставіў сваёй мэтай ліквідацыю беларускага войска, дамагаючыся тым самым, каб улада Літвы не распаўсюдзілася на Гродна. Адразу рэалізаваць свае планы яму не ўдалося, хоць ён здолеў перацягнуць на польскі бок адзін батальён (каля 500 чал.), які быў затым далучаны да Ковенскага палка стральцоў [[Літоўска-беларускія дывізіі|Літоўска-беларускай дывізіі]]. Рэшта беларускіх падраздзяленняў засталася ў горадзе, не паддаўшыся агітацыі.