Аўген Калубовіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Вікіфікацыя
Радок 6:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў мястэчку Ціхінічы Рагачоўскага павета, бацька быў службоўцам. Меў брата й тры сястры. Скончыў пачатковую школу ў сваім мястэчку, сямігодку ў Рэчыцы, а ў 1930 годзе педтэхнікум у мястэчкусяле [[Бабчын]] Хойніцкага р-на. Арыштаваны [[30 мая]] [[1930]] г. за прыналежнасць да тайнай беларускай нацыяналістычнай арганізацыі альтруістаў. Прыгавораны да 3 гадоў канцлагераў. Пакаранне адбываў у Вішарскіх лагерах, Дальлагу, Бамлагу. У Беларусь вярнуўся ў [[1933]] г. Настаўнічаў у Хойніцкім раёне; быў звольнены, адноўлены на рабоце з дапамогай [[А. Чарвякоў|А. Чарвякова]]. У [[1934]]—[[1935]] гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў [[Мінск]]у. У 1939 скончыў [[Мінскі педагагічны інстытут]], працаваў кансультантам-метадыстам Наркамасветы БССР. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны мабілізаваны ў армію; трапіў пад Масквой у акружэнне; вярнуўся ў Мінск.
 
Супрацоўнічаў з нямецкімі ўладамі; уваходзіў у склад [[Беларуская рада даверу|Беларускай рады даверу]] (1943), [[Беларуская Цэнтральная Рада|Беларускай Цэнтральнай Рады]] (1943-44), дзе кіраваў Аддзелам прапаганды, прэсы і культуры. Удзельнік [[Другі Усебеларускі кангрэс|2-га Усебеларускага кангрэса]], на якім выступіў з асноўным дакладам «Аб канчальным разрыве Беларусі з Масквой і аб уневажненні маскоўскага голасу ў беларускіх справах». Па выніках даклада была прынята рэзалюцыя, якая ў завуаляванай форме абвяшчала незалежнасць Беларусі.