Бабры (Лідскі раён): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 69:
== Гісторыя ==
У XVII ст. вёска Бабры ўваходзіла ў склад [[нойбургскія маёнткі|«нойбургскіх маёнткаў»]] [[Людвіка Караліна Радзівіл|Людвікі Караліны Радзвіл]]. Бабры разам з Смолачу і [[Пішчоўцы|Пішчоўцамі]] (30 дымоў) трымаў у заставе Ян Дубраўскі, падстолі венданскі. Вядома, што ў сваіх «нойбургскіх маёнтках» Радзвілы-пратэстанты штучна ўтрымлівалі праваслаўе, і вёска Бабры, магчыма, была часткай Голдаўскай праваслаўнай парафіі.
 
Вядома, што старая дарога з [[Няцеч (Тарноўскі сельсавет)|Няцечы]] непадалёк зварочвала ўлева на [[Голдава]], з правага боку пакідаючы вёску Бабры, і вяла да [[Радзівонішкі|Радзівонішак]]<ref>[http://pawet.net/library/history/city_district/religion/drk1784/11_/%D0%9F%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%84%D1%96%D1%8F_%D0%9D%D1%8F%D1%86%D0%B5%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F.html pawet.net]</ref>.
 
На пачатку XIX ст. маёмасць Бабры набыў у Дамініка Радзвіла Караль Лясковіч. Да 1810 г. ён фундаваў тут будаўніцтва драўлянай [[Крыжаўзвіжанская царква, Бабры|Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы]]. Каля новай царквы тады пасадзілі дуб, які расце да гэтага часу.