Навуковы супрацоўнік: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Навуковы супрацоўнік''' — пасада ў навуковых, навукова-даследчых, навукова-практычных і...'
(Няма розніцы)

Версія ад 18:03, 9 мая 2021

Навуковы супрацоўнік — пасада ў навуковых, навукова-даследчых, навукова-практычных і вышэйшых навучальных установах. У пасадовай іерархіі знаходзіцца вышэй малодшага навуковага супрацоўніка і ніжэй старэйшага навуковага супрацоўніка.

Кваліфікацыйныя патрабаванні

Вышэйшая адукацыя і досвед працы па адпаведнай спецыяльнасці не менш 5 гадоў, наяўнасць аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы ці навуковых прац (публікацый). Пры наяўнасці навуковай ступені — без прад'яўлення патрабаванняў да стажу працы.

Службовыя абавязкі

Праводзіць навуковыя даследаванні і распрацоўкі па асобных раздзелах (этапах, заданнях) тэмы (праекта) ў якасці адказнага выканаўцы або сумесна з навуковым кіраўніком ажыццяўляе складаныя эксперыменты і назіранні. Збірае, апрацоўвае, аналізуе і абагульняе навукова-тэхнічную інфармацыю, перадавы айчынны і замежны вопыт, вынікі эксперыментаў і назіранняў. Удзельнічае ў складанні планаў і метадычных праграм даследаванняў і распрацовак, практычных рэкамендацый па выкарыстанні іх вынікаў. Складае справаздачы (раздзелы справаздач) па тэме (праекце) або яе раздзеле (этапу, заданню). Удзельнічае ва ўкараненні вынікаў даследаванняў і распрацовак.

Павінен ведаць: мэты і задачы даследаванняў і распрацовак, айчынную і замежную інфармацыю па гэтых даследаваннях і распрацоўках; сучасныя метады і сродкі планавання і арганізацыі даследаванняў і распрацовак, правядзення эксперыментаў і назіранняў, абагульнення і апрацоўкі інфармацыі, у тым ліку з ужываннем электронна-вылічальнай тэхнікі; асновы эканомікі адпаведнай галіны, арганізацыі працы і кіравання; асновы працоўнага заканадаўства; правілы і нормы аховы працы і пажарнай бяспекі.

Літаратура

  • Кваліфікацыйны даведнік «Пасады служачых, занятых у навукова-даследчых установах, канструктарскіх, тэхналагічных, праектных і пошукавых арганізацыях» // Дадатак да Пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь № 49 ад 28.03.2002 г.