Пан (раман): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
Радок 31:
 
Эпілогам да рамана служыць [[навела]] «''Смерць Глана''», падзеі якой адбываюцца ў [[1861]] годзе. Гэта запіскі чалавека, які быў з Гланам у Індыі, дзе яны разам палявалі. Менавіта ён, справакаваны Гланам, стрэліў яму проста ў твар, прадставіўшы гэта як няшчасны выпадак. Ён ніколькі не раскайваецца ў зробленым. Ён ненавідзеў Глана, які, здавалася, шукаў гібелі і атрымаў тое, чаго хацеў.
 
== Персанажы ==
* '''Лейтэнант Томас Глан''' — персанаж, ад асобы якога вядзецца апавяданне. Мужчына трыццаці гадоў, ён прыгадвае падзеі, што адбыліся з ім за два гады да таго, у [[1855]] годзе. Тады недзе каля года ён правёў на самай поўначы [[Нарвегія|Нарвегіі]], у [[Нурлан]]е.
* '''Эдварда Мак''' — высокая, какетлівая і сваявольная дзяўчына, адзінае дзіця самага багатага чалавека ў Сірылуне.
* '''Ева''' — сімпатычная і прастадушная маладая жонка каваля. Яна ўлюбляецца ў прыгожага незнаёмца Глана і аддаецца яму, хаця той закаханы ў Эдварду. Дзяўчына гіне пад камняпадам, арганізаваным Гланам, але па віне спадара Мака, які падстроіў яе прысутнасць у тым месцы ў момант абвалу.
* '''Спадар Мак''' — паспяховы і ўладны гандляр. Удавец, ён патаемна сустракаецца з Евай, маладой жонкай мясцовага каваля. Калі ў іх краях аб’яўляецца лейтэнант Глан, спадар Мак губляе ўплыў на дзяўчыну, якая ўлюбляецца ў лейтэнанта. Гандляр зайздросціць поспехам Глана і незадаволены ўвагай да яго сваёй дачкі. Ён прыкладае ўсе намаганні, каб выдварыць лейтэнанта з іх ваколіц і адпомсціць яму.
* '''Доктар''' — супернік Глана ў барацьбе за прывязаннасць Эдварды. Захоўваючы строгасць і суровасць у адносінах да дзяўчыны, ён імкнецца пераадолець яе складаны характар.
 
== Экранізацыі ==