Яроній Аляксеевіч Татараў: Розніца паміж версіямі

адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Ваенны дзеяч |поўнае імя = Яроній Аляксеевіч Татараў |дата нараджэння = {{ДН|7|11|1902}} |д...'
(Няма розніцы)

Версія ад 16:33, 12 мая 2021

Яроній Аляксеевіч Татараў (7 лістапада 1902 вёска Новы Крупец, Добрушскі раён23 снежня 1982) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Палескай вобласці.

Яроній Аляксеевіч Татараў
Дата нараджэння 7 лістапада 1902
Месца нараджэння вёска Новы Крупец, Добрушскі раён
Дата смерці 23 снежня 1982
Грамадзянства
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў партызаны
Часць
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені

Біяграфія

Член КПСС з 1929 года. З 1928 года на савецкай, гаспадарчай і партыйнай рабоце, з 1940 года сакратар Замбраўскага РК КП(б)б. З 1941 годаў распараджэнні ЦК КП(б)Б. У партызанах з мая 1942 года: упаўнаважаны ЦК КП(б)Б, у ліпені — кастрычніку1943 года камісар 37-й Ельскай партызанскай брыгады, адначасова ў красавіку — жніўні 1943 года член Палесскага падпольнага абкама КП(б)Б, у лістападзе 1943 — ліпені 1944 гадоў, камісар 123-й Акцябрскай партызанскай брыгады імя 25-годдзя БССР, адначасова ў лістападзе 1943 — чэрвені 1944 гадоў сакратар Акцябрскага падпольнага РК КП(б)Б. У 1944—1959 гадах на партыйнай і гаспадарчай рабоце ў Гродне.

Літаратура

  • Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.