Знешняя палітыка Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Знешняя палітыка [[Рэспубліка Беларусь|Рэспублікі Беларусь]]''' — сукупнасць адносін з іншымі дзяржавамі і міжнароднымі структурамі. Рэспубліка Беларусь як незалежная дзяржава пачала выпрацоўваць асноўныя прынцыпы сваёй знешняй палітыкі яшчэ падчас знаходжання ў складзе [[СССР]]. Глыбокі сацыяльна-эканамічны і грамадска-палітычны крызіс канца 1980-х гадоў суправаджаўся аслабленнем кантролю цэнтра над саюзнымі рэспублікамі. Атрымліваючы ўсё большую самастойнасць у вырашэнні ўнутраных пытанняў, мясцовыя эліты пачыналі дэманстраваць незалежнасць ад Масквы і ў пытаннях знешнепалітычных, пашыраючы свае паўнамоцтвы ў сферы знешнепалітычных зносін. І хоць фармальна ўсё гэта рабілася ў межах СССР, фактычна знешнепалітычная актыўнасць савецкіх рэспублік адбывалася ў абыход цэнтра.
 
Пасля [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2020)|прэзідэнцкіх выбараў]] і [[Пратэсты ў Беларусі (2020)|падзей]] лета—восені [[2020]] года ў [[Беларусі]], дыпламатычныя місіі краін [[Еўрапейскага саюза]] і [[ЗША]] прынялі рашэнне не прызнаваць легітымнасць [[А. Лукашэнка]]. У выніку, новыя паслы уручаюць копіі даверачных лістоў толькі кіраўніку Міністэрства замежных спраў [[Уладзімір Макей|У. Макею]], што, паводле дыпламатычных правілаў азначае абмежаванасць у іх дзейнасці.
 
== Членства ў міжнародных арганізацыях ==