Тэўтонскі ордэн: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: af:Duitse Orde
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 4:
У [[1198]] крыжаносцы імператара Генрыха VI пераўтварылі шпітальнае брацтва ў рыцарскі ордэн, залічаўшы ў свае браты толькі немцаў. Да [[1291]] рэзідэнцыя ордэна нахадзілася ў Акры, а пасля падзення горада – у Венецыі. Тым часам разгарэлася варожасць паміж Т.о. і двума іншымі рыцарскімі ордэнамі: тампліерамі і шпітальерамі. У пач. XIII ст. Т.о. перанёс сваю дзейнасць ва Усходнюю Еўропу і першапачаткова аселі ў Трансільваніі – служачы тут бар'ерам на шляхі набегаў куманаў. Затым імператар Фрыдрых II рэарганізаваў Т.о., надаўшы вялікаму магістру Герману фон Зальцу княскі тытул, і накіраваў Т.о. на заваяванне і хрысціянізацыю ўсходніх памежных земляў Свяшчэннай Рымскай імперыі.
 
У [[1226]] [[Герман фон Зальц]] адгукнуўся на просьбу аб дапамозе кн. Конрада Мазавецкага і арганізаваў крыжовы паход супраць прусаў. Па дагавору з Конрадам Т.о. атрымаў у валоданне Хэлмінскую зямлю ў Мазовіі ў якасці плацдарму, а таксама ўсе землі, якія заваюе ў паганскай Прусіі. У [[1234]] Т.о. фармальна прызнаў свае ўладанні папскім [[лен]]ам, але папраўдзе быў асобнай дзяржавай, паколькі слабая папская ўлада не магла аказаць на яго хоць колькі-небудзь істотнага ўплыву. У [[1237]] Т.о. далучыў Ордэн мечаносцаў, пацярпеўшы перад гэтым паразы ад русінаў, жамойтаў і земгалаў, і значна ўзмацніўся. У наступныя стагоддзі Т.о. усталяваў кантроль над усім балтыйскім узбярэжжам ад меж Памор'я да Фінскага заліва ({{таксама}}: [[вайна Тэўтонскага ордэна ў Прусіі|вайна Ордэна ў Прусіі]], [[вайна Тэўтонскага ордэна і ВКЛ|вайна Ордэна з ВКЛ]]), будуючы рад гарадоў (напр., [[Мемель]], [[1253]]) і замкаў, і заступаючы Польшчы і ВКЛ выхад да Балтыйскага мора. Т.о. вылучалі землі нямецкім рыцарам у якасці ленаў, сялілі на заваяваных землях нямецкіх сялян і разам з Ганзейскім саюзам гарадоў заснавалі шэраг новых гандлёвых паселішчаў. У [[1309]] Т.о. перанёс сваю сталіцу ў [[Марыенбург]] (сучас. Мальбарк, Польшча).
 
У пач. XIV ст. Т.о. дасягнуў вяршыні сваёй магутнасці і росквіту. У 2-ой пал. XIV ст. адбылося ўзмацненне Польшчы, асабліва пасля яе аб'яднання з ВКЛ. У час [[Вялікая вайна, 1409-1411|Вялікай вайны]] з саюзнымі Польшчай і ВКЛ магутнасць Ордэна была зломлена, найперш у Грунвальдскай бітве ([[1410]]). Па Торуньскім міры 1466, які завяршыў Трынаццацігадовую вайну Польшчы з Т.о. (1454–66), апошні прызнаў сябе васалам Польшчы і перадаў ёй Заходнюю Прусію. У [[1525]] вялікі магістр Т.о. Альбрэхт Старэйшы Гагенцолерн прыняў лютэранства і правёў секулярызацыю Ордэна ва Усходняй Прусіі, якая стала з гэтага часу яго спадчынным герцагствам. Калі ў 1618 гэтая дынастычная лінія спынілася, герцагства перайшло ў валоданне брадэнбургскіх курфюрстаў, таксама з Гагенцолернаў.