Найвышэйшая рада БНР: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 47:
| зноскі =
|Адрас = Мінск}}
'''Найвышэйшая рада Беларускай Народнай Рэспублікі''' — органгурток прадстаўнічайбеларускіх уладыпра-польскіх [[Беларуская Народная Рэспубліка|БНР]]калабарантаў, створаны 14 снежня [[1919]] года ў [[Мінск|Менск]]у пасля расколусыходы асобных асоб з [[Рада БНР|Рады БНР]] праз супярэчнасці паміж яе дзеячамі па пытанні аб адносінах да Польшчы ({{таксама}}: [[Народная рада БНР]]).
 
== Гісторыя ==
Прадстаўнікі [[Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў|Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў]] (БПС-Р) і [[Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў|Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў]] (БПС-Ф) абвінавачвалі сацыял-дэмакратычнае кіраўніцтва Рады БНР у згодніцтве і супрацоўніцтве з польскімі акупацыйнымі ўладамі. У выніку бальшыня Рады (50 чалавек) абвясціла сябе [[Народная рада БНР|Народнай радай Беларускай Народнай Рэспублікі]], а меншыня (37 чалавек), — Найвышэйшай Радай БНР.
 
Старшынёй Найвышэйшай Рады БНР быў абраны [[Язэп Юр’евіч Лёсік|Язэп Лёсік]], які дагэтуль узначальваў Раду БНР. У прэзідыум увайшлі [[Сымон Аляксандравіч Рак-Міхайлоўскі|Сымон Рак-Міхайлоўскі]], [[Іван Мікітавіч Серада|Ян Серада]], [[Аляксандр Мікітавіч Уласаў|Аляксандр Уласаў]], [[Кузьма Юр’евіч Цярэшчанка|Кузьма Цярэшчанка]]. Былі пацверджаныя паўнамоцтвы [[Антон Іванавіч Луцкевіч|Антона Луцкевіча]] ў якасці старшыні Рады Міністраў. Польскія ўлады прызналі Найвышэйшую раду (але БНР не прызнавалі), аднак мала лічыліся з ёй. Гэта прымусіла Антона Луцкевіча 28 лютага 1920 года адмовіцца ад пасады старшыні Рады Міністраў.
 
Пасля падпісання польска-беларускай дамовы 24 сакавіка 1920 года (афіцыйная назва — «Прапановы супольнай канферэнцыі прадстаўнікоў Беларусі і прадстаўнікоў польскага ўрада», падпісаныя з беларускага боку [[Вацлаў Леанардавіч Іваноўскі|Вацлавам Іваноўскім]] і [[Аркадзь Антонавіч Смоліч|Аркадзем Смолічам]]) Рада атрымала фінансавыя датацыі, што прывяло да істотнага росту яе ўплыву — праз стварэнне апарату і новыя магчымасці працаўладкавання для беларускіх дзеячаў у Менску. У чэрвені 1920 года Найвышэйшая рада БНР патрабавала ад Польшчы прызнаць незалежнасць БНР, мяркуючы што да выбараў Устаноўчага сейма Беларусі будзе знаходзіцца пад пратэктаратам [[Ліга Нацый|Лігі Нацый]].
 
З пачаткам наступлення бальшавікоў бальшыня сяброў Найвышэйшай рады БНР эвакуявалася ў [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польшчу]]. Сярод іх пачаліся супярэчнасці. Прыхільнікі супрацоўніцтва з польскім урадам падтрымалі «бунт» [[Люцыян Жалігоўскі|Люцыяна Жалігоўскага]] і ўтварэнне [[Сярэдняя Літва|Сярэдняй Літвы]].

У [[Варшава|Варшаве]] быў створаны [[Беларускі палітычны камітэт]] пад кіраўніцтвам [[Павел Паўлавіч Аляксюк|Паўла Алексюка]], які пазней выконваў функцыі «беларускага ўрада БНР» пры [[Станіслаў Нікадзімавіч Булак-Балаховіч|Станіславу Булак-Балаховічу]] ў часе ягонага Палескага паходу. Балаховіч абвесціў нелегітымнымі існуючыя Рыды.
 
Зразумеўшы памылковасць арыентацыі на Польшчу, сацыял-дэмакраты прынялі ўдзел у [[Нацыянальна-палітычная нарада (1920)|нацыянальна-палітычнай нарадзе 20 кастрычніка 1920 года]] ў [[Рыга|Рызе]], якую праводзілі БПС-Р і БПС-Ф. Сябра прэзідыума Найвышэйшай рады Кузьма Цярэшчанка ад яе імя прызнаў Народную раду БНР адзіным паўнамоцным прадстаўніком беларускага народа. Найвышэйшая рада спыніла сваё існаванне.