Алаіза Пашкевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др JerzyKundrat перанёс старонку Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч у Алаіза Пашкевіч
→‎Біяграфія: вікіфікацыя
Радок 50:
 
[[File:Алаіза Пашкевіч-Кайрыс. БДАМЛМ.jpg|thumb|злева|Алаіза Пашкевіч-Кайрыс ([[БДАМЛМ]])]]
Ва ўмовах [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] з вясны да восені 1915 года А. Пашкевіч як сястра міласэрнасці даглядае хворых у тыфозным бараку [[Віленскі ваенны шпіталь|Віленскага ваеннага шпіталя]]. Яна таксама прыкладае шмат намаганняў для арганізацыі беларускіх школ і настаўніцкіх курсаў у Вільні, дапамагае ў стварэнні прытулкаў. Была сярод выкладчыкаў на першых [[Віленскія беларускія настаўніцкія курсы (1915)|Віленскіх беларускіх настаўніцкіх курсах (1915)]]. Першая беларуская школа была адкрыта ў Вільні на Юр’еўскай вуліцы 13 лістапада 1915 года дзякуючы намаганням Алаізы Пашкевіч (Цёткі) і [[Баляслаў Пачобка|Баляслава Пачобкі]], з удзелам Сабіны Іваноўскай.
 
У 1916 г. памёр бацька, і Алаіза паехала на яго пахаванне. У [[Лідскі павет (Расійская імперыя)|Лідскім павеце]] лютавала [[эпідэмія]] [[тыф]]у. А. Пашкевіч засталася, каб дапамагчы хворым, але сама заразілася. Аслаблены сухотамі і голадам арганізм не адолеў хваробы. Памерла ў ноч на 5 лютага 1916 года.